Вечар Куццi заўсёды напоўнены чаканнем цуду, верай у дабро і надзеяй на лепшае. Хай у вашых дамах пануюць цяпло, утульнасць і любоў, а Калядная зорка асвятліць шлях да новых здзяйсненняў.
Тым, хто сустрэне свята на працоўным месцы, жадаю паспяховай і бяспечнай змены. Усім работнікам прадпрыемства і нашым паважаным ветэранам выказваю падзяку за працу, адданасць справе і адказнасць.
Жадаю вам і вашым блізкім моцнага здароўя, дабрабыту, міру і гармоніі! Няхай Каляды прынясуць радасць, натхненне і новыя сілы для дасягнення як вытворчых, так і асабістых мэт.
З Калядамі!
З павагай, генеральны дырэктар Беларускай АЭС
С. А. Бабовіч

