Віншую вас з Днём энергетыка!
У адыходзячым, 2025 годзе мы адзначылі пяцігоддзе першага ўключэння ў сетку энергаблока №1. Выпрацавана больш за 54 мільярды кілават-гадзін электраэнергіі, якая прыйшла ў дамы беларусаў, забяспечыла работу прадпрыемстваў, разлілася мірыядамі агнёў на вуліцах нашых гарадоў і пасёлкаў, стала залогам энергетычнай бяспекі нашай Радзімы.
Падрыхтавана плеяда айчынных спецыялістаў, якія забяспечваюць бяспечную эксплуатацыю атамнай электрастанцыі.
Беларуская АЭС пацвердзіла сваю бяспеку і эфектыўнасць і па праве лічыцца флагманам энергетычнай галіны краіны. Гэта вынік працы, як цяперашняга пакалення работнікаў, так і тых, хто забяспечыў яе збудаванне і ўвод у эксплуатацыю, заклаўшы асновы прафесійнага стаўлення да справы, самаадданай працы і дысцыпліны ў імя дасягнення адзінай мэты – будаўніцтва ў Беларусі першай атамнай электрастанцыі.
Таму, сёння я адрасую асаблівыя словы падзякі першаму кіраўніку Беларускай АЭС Міхаілу Васільевіч Філімонаву, першаму намесніку генеральнага дырэктара - галоўнаму інжынеру АЭС Анатолю Міхайлавічу Бондару, а таксама ўсім тым, хто складае нешматлікую, пакуль, арганізацыю ветэранаў нашага прадпрыемства.
Паважаныя калегі!
Наша прафесійнае свята, усталяванае ў самы кароткі дзень года, у эпоху рэвалюцыйных пераўтварэнняў і грамадзянскай вайны перажыло дзесяцігоддзі і шануецца не толькі энергетыкамі, але і ўсімі людзьмі. Бо энергія -гэта жыццё, рух наперад, святло, цяпло і росквіт.
Жадаю вам безаварыйнай работы, паспяховага выканання вытворчых задач, мірнага неба, асабістага шчасця і дабрабыту вам і вашым блізкім!
З павагай,
Генеральны дырэктар Беларускай АЭС
С. А. Бабовіч

