Гасцей прадпрыемства віталі намеснік генеральнага дырэктара па агульных пытаннях Барыс Парамонаў і намеснік генеральнага дырэктара па якасці Аляксандр Ерын.
Тэмай зносін стала роля сямейных каштоўнасцяў у сучасным грамадстве.
Генадзь Паўлавіч Бычко пераканаўча і аргументавана, з прывядзеннем канкрэтных прыкладаў, абгрунтаваў актуальнасць тэмы і прадставіў удзельнікам сустрэчы бясспрэчныя гістарычныя, эканамічныя, гендэрныя і сацыяльныя доказы на карысць падтрымання і папулярызацыі традыцыйных сямейных каштоўнасцяў.
Значэнне традыцыйнай сям'і – адзначыў кіраўнік інфармацыйна-прапагандысцкай групы – набывае асаблівую важнасць на фоне прапаганды і навязвання чужых грамадству сучасных заходніх каштоўнасцяў: грамадзянскага і аднаполых шлюбаў, свядомай адмовы ад нараджэння дзяцей і інш.
Тэму выхавання ў сучаснай сям'і і псіхалагічнага здароўя дзяцей, іх узаемаадносіны з бацькамі, працягнулі ў сваіх выступах Юлія Часнойць, псіхатэрапеўт УАЗ "Астравецкая цэнтральная клінічная бальніца" і Алена Змітровіч, метадыст ДУ "Астравецкі вучэбна-метадычны кабінет".
З аналізам супрацьпажарнай сітуацыі ў Астравецкім раёне і Гродзенскай вобласці выступіў начальнік сектара прафілактыкі пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада №2 Астравецкага райаддзела МНС на аб'ектах АЭС Руслан Астроўскі.
Мерапрыемства прайшло ў цёплай, нязмушанай абстаноўцы. Словы гасцей, часам, выклікалі ўсмешкі, а часам прымушалі крадком змахнуць слязу – лепшае сведчанне таму, што тэма адзінага дня інфармавання, як і выступленні дакладчыкаў нікога не пакінулі абыякавым.