Падрыхтоўка да асенне-зімовага перыяду на Беларускай АЭС - гэта бесперапынны працэс, які пачынаецца адразу пасля завяршэння папярэдняга сезона. Ужо ў маі 2025 года быў распрацаваны комплекс арганізацыйна-тэхнічных мерапрыемстваў. Спецыялісты цэха забяспечваючых сістэм сумесна з тэхнічнымі і эксплуатацыйнымі падраздзяленнямі станцыі правялі аналіз работы цеплагенеруючага і цеплавыкарыстоўваючага абсталявання.
У рамках зацверджаных планаў быў выкананы шырокі комплекс работ, які забяспечвае надзейнасць і бяспеку ў перыяд халадоў:
- Выканана тэхнічнае абслугоўванне і бягучыя рамонты абсталявання.
- Праведзена прамыванне сістэм ацяплення спажыўцоў цеплавой энергіі.
- Праведзена паверка сродкаў вымярэнняў.
- Выканана аднаўленне цеплаізаляцыйнага пласта і афарбоўкі трубаправодаў сістэм цеплазабеспячэння і цепласпажывання.
Асабліва трэба адзначыць значнае павелічэнне аб'ёму падрыхтоўчых работ: калі ў 2024 годзе пашпарт гатоўнасці спажыўца цеплавой энергіі уключаў 76 аб'ектаў, то ў 2025 годзе іх колькасць узрасла да 97 (55 аб'ектаў на прамысловай пляцоўцы і вытворчай базе АЭС, 42 – у Астраўцы). Гэты прырост звязаны з вяртаннем аб'ектаў у гаспадарчае вядзенне Беларускай АЭС пасля завяршэння этапу будаўніцтва Генеральным падрадчыкам.
Дзякуючы своечасоваму і якаснаму выкананню ўсяго комплексу мерапрыемстваў па праходжанні асенне-зімовага перыяду аб'ектаў і сістэм Беларускай АЭС зарэгістраваны пашпарты гатоўнасці кацельняў ваеннага гарадка вайсковай часці 7434 і вытворчай базы АЭС, а таксама пашпарт гатоўнасці спажыўца цеплавой энергіі.
У цяперашні час цеплазабеспячэнне аб'ектаў Беларускай АЭС ажыццяўляецца ў поўным аб'ёме на падставе рашэння Астравецкага райвыканкама аб пачатку ацяпляльнага сезона 2025/2026.