Выстава "Энергетыка. Экалогія. Энергазберажэнне. Электра" (ENERGY EXPO) праводзіцца з 1995 года, прыцягваючы ўвагу вядучых беларускіх і сусветных вытворцаў абсталявання, тэхналогій і матэрыялаў, і з'яўляецца адной з самых буйных па дадзенай тэматыцы ў краінах ЕАЭС. У 2024 годзе прадукцыю прадставілі звыш 200 прадпрыемстваў і арганізацый. Сярод іх найбуйнейшыя прадпрыемствы Беларусі і замежныя кампаніі, зацікаўленыя ў прасоўванні прадукцыі на беларускі рынак.
Не выпусціце магчымасць стаць часткай маштабнай падзеі, якая аб'ядноўвае прафесіяналаў і фармуе будучыню энергетычнай індустрыі!