Надрукаваць гэтую старонку
20.06.2025

Прадстаўнікі Беларускай АЭС прынялі ўдзел у мерапрыемстве, прысвечаным 60-годдзю ДНУ "АІЭЯД – СОСНЫ" НАН Беларусі

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Дзяржаўная навуковая ўстанова "Аб'яднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследаванняў-сосны" ("АІЭЯД – СОСНЫ") Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 22 чэрвеня святкуе юбілей - 60 гадоў.

Дэлегацыя ад Беларускай АЭС у складзе намесніка генеральнага дырэктара па якасці Аляксандра Ерына, кіраўніка групы ліцэнзавання Віталя Дзятлава, намесніка начальніка аддзела ядзернай бяспекі Мікіты Гуца, намесніка начальніка службы бяспекі Валерыя Емяльянава 19 чэрвеня прыняла ўдзел у пашыраным пасяджэнні вучонага савета, прысвечаным 60-годдзю iнстытута. Юбілейнае мерапрыемства таксама наведалі прадстаўнікі Мінэнерга, Дзяржатамнагляду, НТЦ ЯРБ, БелРАА, Нацыянальнай акадэміі навук, БДУ, БНТУ і іншых арганізацый, звязаных з ядзернай энергетыкай.

Генеральны дырэктар "АІЭЯД – СОСНЫ" Андрэй Уладзіміравіч Кузьмін выступіў з дакладам аб дзейнасці і перспектывах развіцця ўстановы, пасля чаго з прывітальнымі словамі і віншаваннямі ў адрас інстытута звярнуліся запрошаныя госці сходу.

Прадстаўнікі нашай дэлегацыі перадалі юбілярам прывітальны адрас з віншаваннямі і пажаданнямі генеральнага дырэктара Беларускай АЭС Сяргея Алегавіча Бабовіча, а таксама ўручылі памятныя падарункі. Акрамя таго, кіраўнікі і навуковыя супрацоўнікі інстытута, якія прынялі ўдзел у правядзенні экспертызы бяспекі Беларускай АЭС, былі ўзнагароджаны нагруднымі знакамі "За збудаванне Беларускай атамнай электрастанцыi".

Ад усёй душы жадаем усім супрацоўнікам iнстытута прафесійнага майстэрства, геніяльных адкрыццяў, далейшых поспехаў у жыцці і працы на карысць роднай краіны!

Апошняя змена 20.06.2025

Галерэя малюнкаў