Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Рэспубліка Беларусь, 231220, Гродзенская вобласць, Астравецкі р-н,

Варнянскі с/с, 2/7, адміністрацыйна-лабараторна-бытавы корпус (00UYA)

Е-mail: belaes@belaes.by

Інфармацыйны цэнтр АЭС: ic@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-697

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

Інфармацыйны цэнтр АЭС: +375 1591 46 605

Закупкі: +375 (1591) 4-67-19, +375 (1591) 4-67-34

16.05.2025

Сяргей Бабовіч: "Клопат пра ўласнае здароўе - асабісты ўклад ва ўмацаванне Радзімы"

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Напярэдадні Дня работнікаў фізічнай культуры і спорту на Беларускай АЭС уручаны значкі "Фізкультурнік Беларусі".

28 жніўня 2024 года работнікі Беларускай АЭС запусцілі чэлендж #физкультурникбеларуси. Яго мэтай была папулярызацыя сярод работнікаў прадпрыемстваў ДВА "Белэнерга" здаровага ладу жыцця, прыцягненне ўвагі грамадскасці да неабходнасці заняткаў фізічнай культурай, умацавання асабістага здароўя, фізічнай актыўнасці людзей усіх узростаў.

Атамшчыкі сталі не толькі аўтарамі карыснай ініцыятывы, але і асабістым прыкладам натхнілі на ўдзел у акцыі 180 фізкультурных актывістаў з 12 прадпрыемстваў энергасістэмы краіны.

На БелАЭС у здачы нарматываў на атрыманне значка прыняло ўдзел больш за сто работнікаў. Прыемна, што ў здачы нарматываў удзельнічалі не толькі асобныя работнікі, але і цэлыя сем'і работнікаў прадпрыемства. Усе яны 15 мая 2025 года атрымалі з рук генеральнага дырэктара Беларускай АЭС Сяргея Бабовіча запаветныя "залатыя", "сярэбраныя" і "бронзавыя" значкі "Фізкультурнік Беларусі".

Самаму малодшаму ўдзельніку спаборніцтваў ледзь споўнілася 7 гадоў, а самыя старэйшыя перасягнулі 50-гадовую адзнаку. Вось ужо, сапраўды, фізічнай культуры - усе ўзросты пакорлівыя.

Сяргей Алегавіч цёпла вітаў удзельнікаў мерапрыемства, адзначыўшы, што заняткі фізічнай культурай, клопат пра ўласнае здароўе з'яўляецца асабістым укладам кожнага работніка АЭС ва ўмацаванне сваёй Радзімы.

Кіраўнік прадпрыемства, пацвердзіў намер і далей ажыццяўляць усялякую падтрымку спартыўных і фізкультурных ініцыятыў работнікаў Беларускай АЭС і анансаваў падрыхтоўку да ўдзелу прадпрыемства ў міжнародных спаборніцтвах.

Значкі ўручаны - але спаборніцтвы працягваюцца. Наперадзе новыя выклікі і новыя вяршыні Дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Рэспублікі Беларусь "Фізкультурнік Беларусі".

Апошняя змена 16.05.2025
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы