У пачатку года, у азнаменаванне 80-годдзя Вялікай Перамогі моладзь Беларускай АЭС абвясціла чэлендж #поклонимсякаждому. У рамках акцыі больш за 200 яе ўдзельнікаў наведалі месцы пахаванняў, помнікі і мемарыялы, размешчаныя па ўсёй Беларусі, і аддалі даніну памяці салдатам і афіцэрам Чырвонай Арміі, партызанам і падпольшчыкам, мірным жыхарам, якія загінулі ў гады вайны.
Напярэдадні Дня Перамогі ўдзельнікі аўтапрабегу наведалі мемарыялы, размешчаныя ў Астравецкім раёне.
Калона аўтамабіляў стартавала ад помніка савецкім воінам і партызанам у горадзе Астраўцы і праехала па месцах размяшчэння помнікаў і абеліскаў у аграгарадку Гервяты, вёсках Гіры і Баброўнікі.
Узначаліла калону група матацыклістаў, якая складаецца з работнікаў Беларускай АЭС.
У кожным населеным пункце ўдзельнікаў аўтапрабегу сустракалі мясцовыя жыхары. У кожнага помніка былі ўскладзены кветкі і гірлянды, гучалі кранальныя словы падзякі за Перамогу, за жыццё і за мірнае неба над галавой.
І ў кожнага помніка была хвіліна цішыні. Хвіліна маўчання ў памяць аб загінуўшых у Вялікай вайне.