Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Рэспубліка Беларусь, 231220, Гродзенская вобласць, Астравецкі р-н,

Варнянскі с/с, 2/7, адміністрацыйна-лабараторна-бытавы корпус (00UYA)

Е-mail: belaes@belaes.by

Інфармацыйны цэнтр АЭС: ic@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-697

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

Інфармацыйны цэнтр АЭС: +375 1591 46 605

Закупкі: +375 (1591) 4-67-19, +375 (1591) 4-67-34

14.04.2025

Даглядалі помнікі, саджалі дрэвы, рамантавалі. Работнікі БелАЭС прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

У рамках плана мерапрыемстваў па правядзенні рэспубліканскага суботніка работнікі Беларускай АЭС ажыццявілі добраўпарадкаванне і ўборку прылеглых тэрыторый ля помнікаў савецкім воінам і партызанам, воінам-інтэрнацыяналістам у горадзе Астраўцы і брацкіх пахаванняў удзельнікаў першай сусветнай вайны ў вёсках Тартак і Кавалёўка Астравецкага раёна.

Выкананы рамонт аднаго са спальных карпусоў дзіцячага аздараўленчага лагера "Ластаўка".

Частка работнікаў БелАЭС правяла сённяшні дзень на сваіх працоўных месцах, забяспечваючы выпрацоўку электраэнергіі для нашай краіны.

Супрацоўнікі прадпрыемства, свабодныя ад выканання сваіх службовых абавязкаў, 12 красавіка працавалі на аб'ектах, размешчаных у горадзе энергетыкаў Астраўцы.

Генеральны дырэктар Беларускай АЭС С.А. Бабовіч, разам са сваімі намеснікамі і намеснікамі галоўнага інжынера атамнай электрастанцыі прыняў удзел у закладцы сквера, размешчанага ў другім мікрараёне горада. Усяго было высаджана больш за 200 саджанцаў ліпы, клёнаў і каштанаў.

Вялікая група прадстаўнікоў цэхаў і аддзелаў прадпрыемства ачысціла ад смецця пойму рэк Малька і Кавалёўка, якія праходзяць праз Астравец.

Займаліся работнікі БелАЭС і рамонтам мэблі, а таксама ўборкай прыдамавых тэрыторый шматкватэрных дамоў і іншых аб'ектаў.

Апошняя змена 14.04.2025
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы