У мінулую нядзелю група валанцёраў ажыццявіла пасадку маладых елак, соснаў і бяроз у лясным масіве, прылеглым да аўтамабільнай дарогі Р-52, якая злучае горад Астравец, у якім пражывае большасць работнікаў АЭС і месца іх пастаяннай працы – вытворчую пляцоўку атамнай электрастанцыі.
Многія ўдзельнікі акцыі прыбылі да месца працы цэлымі сем'ямі, уключаючы дзяцей.
Па сведчанні работнікаў лясной гаспадаркі, са сваёй задачай "атамшчыкі" справіліся паспяхова.
У акцыях па пасадцы лесу работнікі Беларускай АЭС прымаюць удзел з 2010 года, як толькі "офіс" атамнай электрастанцыі атрымаў астравецкую "прапіску". А гэта значыць, што ў лясным масіве Астравеччыны ўжо не адзін дзясятак гектараў лесу, пасаджанага рукамі работнікаў БелАЭС.

 
			  
						 
						 
						
 
											
												 
											
												 
											
												 
											
												 
											
												 
											
												 
 
 
					 
						 
				 
								
								 
								
								 
								
								 
								
								 
								
								 
								
								 
								
								 
								
								 
								
								 
								
								 
								
								 
								
								 
								
								 
								
								 
								
								 
								
								 
								
								 
								
								