Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Рэспубліка Беларусь, 231220, Гродзенская вобласць, Астравецкі р-н,

Варнянскі с/с, 2/7, адміністрацыйна-лабараторна-бытавы корпус (00UYA)

Е-mail: belaes@belaes.by

Інфармацыйны цэнтр АЭС: ic@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-697

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

Інфармацыйны цэнтр АЭС: +375 1591 46 605

Закупкі: +375 (1591) 4-67-19, +375 (1591) 4-67-34

21.02.2025

На Беларускай АЭС узнагародзілі ўдзельнікаў рэспубліканскага чэленджа "Фізкультурнік Беларусі"

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

20 лютага 2025 года генеральны дырэктар Беларускай АЭС Сяргей Алегавіч Бабовіч уручыў памятныя прызы і ўзнагароды ўдзельнікам чэленджа #ФИЗКУЛЬТУРНИК БЕЛАРУСИ.

У верасні 2024 года Беларуская АЭС кінула выклік па здачы нарматываў ГПА (гатовы да працы і абароны) прадпрыемствам, якія ўваходзяць у склад ДВА "Белэнерга". Выклік прынялі 182 работнікі з 12 прадпрыемстваў беларускай энергасістэмы.  

У перыяд з 1 верасня па 29 лістапада ўдзельнікі чэленджа, разам са сваімі сем'ямі, выконвалі зададзены набор патрабаванняў: забег на 100 метраў, адцісканні, падцягванні, скачок у даўжыню з месца, нахіл наперад са становішча седзячы, падыманне тулава і г.д. Па ўмовах спаборніцтваў пераможца вызначаўся па найбольшай колькасці ўдзельнікаў арганізацыі, якія здалі нарматывы.

20 лютага 2025 года прадстаўнікі каманд-удзельніц былі запрошаны на Беларускую АЭС. Удзельнікі "Фізкультурніка Беларусі" наведалі лабараторыю псіхафізілагічнага забеспячэння, інфармацыйны цэнтр АЭС і поўнамаштабны трэнажор блокавага пульта кіравання ў вучэбна-трэніровачным цэнтры АЭС.

Пасля ўручэння заслужаных узнагарод, удзельнікі пакідалі Беларускую АЭС з цвёрдым намерам сустрэцца зноў, але з яшчэ большай колькасцю ўдзельнікаў.

Далучыцца да чэленджу ніколі не позна. Сачыце за навінамі ў тэлеграм-канале "Беларуская АЭС" https://t.me/belaes_official і ўдзельнічайце ў спаборніцтвах "Фізкультурнік – 2025" на атрыманне значка "Гатовы да працы і абароны" (ГПА).

Апошняя змена 21.02.2025
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы