Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Рэспубліка Беларусь, 231220, Гродзенская вобласць, Астравецкі р-н,

Варнянскі с/с, 2/7, адміністрацыйна-лабараторна-бытавы корпус (00UYA)

Е-mail: belaes@belaes.by

Інфармацыйны цэнтр АЭС: ic@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-697

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

Інфармацыйны цэнтр АЭС: +375 1591 46 605

Закупкі: +375 (1591) 4-67-19, +375 (1591) 4-67-34

07.02.2025

Генеральны дырэктар Беларускай АЭС: мы не павінны спыняцца

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Дыялогавая пляцоўка з удзелам генеральнага дырэктара Беларускай АЭС Сяргея Алегавіча Бабовіча і маладых работнікаў прадпрыемства прайшла 6 снежня ў Інфармацыйным цэнтры АЭС.

Нягледзячы на вячэрні час пасля заканчэння працоўнага дня, актавая зала інфармацыйнага цэнтра была запоўненая да адмовы. І не толькі моладдзю, якой на Беларускай АЭС працуе амаль траціна ад агульнай колькасці ўсяго працоўнага калектыву, але і прадстаўнікамі кіраўніцтва прадпрыемства, а таксама кіраўнікамі некаторых структурных падраздзяленняў.

Кіраўніку Беларускай АЭС важна разумець клопаты і спадзяванні маладога пакалення, іх памкненні, захапленні, планы. У сваю чаргу, моладзі важна атрымаць інфармацыю ў асабістых нефармальных зносінах з генеральным дырэктарам. Таму і сустрэчы з кіраўніком з'яўляюцца рэгулярнымі і карыстаюцца вялікай цікавасцю. Ды і тэма, вынесеная для абмеркавання на дыялогавай пляцоўцы, была досыць актуальнай: "Моладзь прадпрыемства: магчымасці і перспектывы".

Адкрываючы мерапрыемства Сяргей Алегавіч пазначыў асноўныя пытанні для абмеркавання: будучае святкаванне 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, супрацоўніцтва моладзі БелАЭС і моладзі Дзяржкарпарацыі "Расатам" і ВАА "АЭС", навуковая дзейнасць маладых работнікаў, роля ў забеспячэнні службовага руху моладзі, на сённяшні дзень, адзінага ў энергасістэме Рэспублікі Беларусь, падраздзялення па кіраванні персаналам, удзел моладзі ў праграмах супрацоўніцтва Беларускай АЭС і ВНУ краіны, якія забяспечваюць падрыхтоўку кадраў для атамнай энергетыкі і многае іншае. 

"Той узровень кампетэнцый, якога мы дасягнулі, дазваляе бяспечна, надзейна і эфектыўна эксплуатаваць атамную станцыю. Але, мы не павінны спыняцца. І сёння я б хацеў з вамі абмеркаваць наш рух наперад" - задаў тон размовы генеральны дырэктар.

Аднак, пачалася сустрэча не з працоўных пытанняў, а з прэзентацыі кнігі "Наш Прэзідэнт". На Беларускай АЭС выданне, пакуль, у адзіным экзэмпляры, а цікавасць да яго вельмі высокая. Таму, прапанова кіраўніка атамнай станцыі перадаць кнігу "па шэрагах", каб маладыя людзі паспелі, хоць бы, азнаёміцца з яе зместам, была горача падтрымана.

Зносіны з генеральным дырэктарам прайшлі ў цёплай, нефармальнай абстаноўцы. На ўсе пытанні ўмоўнага "парадку" былі дадзены канкрэтныя адказы, як самім генеральным дырэктарам, так і яго намеснікамі, а таксама прымаўшымі ўдзел у сустрэчы кіраўнікамі структурных падраздзяленняў.

Былі абмеркаваны і "пытанні з залы", якія паступілі як напярэдадні, так і падчас дыялогавай пляцоўкі: атрыманне дадатковай вышэйшай адукацыі, стварэнне клуба інтэлектуальных гульняў, вывучэнне англійскай мовы і, нават, літаратура, якой аддаюць перавагу маладыя людзі.

Не засталіся па-за ўвагай, нават, пытанні, не ўваходзячыя ў кампетэнцыю прадпрыемства. Напрыклад, добраўпарадкаванне некаторых вуліц у горадзе Астраўцы. Тым не менш, дэпутат Астравецкага раённага Савета дэпутатаў, намеснік генеральнага дырэктара па якасці Аляксандр Аляксеевіч Ерын паабяцаў праінфармаваць аб праблеме камунальныя службы горада і даць адказ моладзі ў рабочым парадку.

Адразу пасля завяршэння мерапрыемства, абмеркаванне працягнулася "ў кулуарах". Маладыя людзі яшчэ доўга абменьваліся меркаваннем, дзяліліся планамі, уносілі прапановы, шукалі шляхі вырашэння.

І гэта, бадай, галоўнае сведчанне таго, што дыялогавая пляцоўка выканала сваю ролю.

Апошняя змена 07.02.2025
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы