У рамках дзелавой праграмы выставы прайшоў форум "Атамная энергетыка: новыя магчымасці для інавацыйнага развіцця нацыянальнай эканомікі". У яго рабоце прынялі ўдзел прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў краіны, НАН Беларусі, Дзяржкарпарацыі "Расатам".
У сваім выступленні намеснік Міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь Дзяніс Мароз акцэнтаваў увагу на станоўчых аспектах эксплуатацыі Беларускай атамнай электрастанцыі – гэта зніжэнне долі імпартуемага прыроднага газу ў якасці паліва ў агульнай выпрацоўцы электрычнай і цеплавой энергіі, скарачэнне выкідаў парніковых газаў у атмасферу, абнаўленне электрасеткавай інфраструктуры ў гарадской і сельскай мясцовасці. Мірны атам забяспечвае сур'ёзныя канкурэнтныя перавагі для многіх галін эканомікі: прамысловасці, навукі, медыцыны, адукацыі, сельскай гаспадаркі.
"Мы пераканаліся, наколькі своечасовым і дальнабачным было рашэнне Кіраўніка дзяржавы аб будаўнiцтве ўласнай АЭС", — адзначыў Дзяніс Мароз.
Прадстаўнікі працоўнага калектыву прадпрыемства прынялі ўдзел у рабоце круглага стала "Мірны атам і тэхналагічная трансфармацыя: ад укаранення найноўшых тэхналогій да вытворчасці высокатэхналагічнай прадукцыі". Намеснік начальніка цэха радыяцыйнай бяспекі АЭС Сяргей Хорлаагійн прадставіў слухачам даклад на тэму "Сістэма радыяцыйнага маніторынгу як найважнейшы элемент забеспячэння бяспекі".
Работнікі Беларускай АЭС вывучылі розныя лакацыі маштабнай выставачнай экспазіцыі, не абышоўшы бокам кластар "Атамная энергія", бо тут размяшчаецца вялікі стэнд Беларускай АЭС.
"Наведаўшы гэта значнае месца, дэлегацыя нашага прадпрыемства змагла акунуцца ў беларускія традыцыі і ацаніць развіццё айчыннай прамысловасці. Такія мерапрыемствы дапамагаюць фарміраваць пазітыўны імідж нашай краіны. Я ўпэўнена, што работнікі Беларускай АЭС з задавальненнем наведалі выставу і адчулі пачуццё гонару за дасягненні нашай дзяржавы. Я б з радасцю прыйшла на выставу яшчэ раз са сваёй сям'ёй, " - адзначыла кіраўнік групы ідэалагічнай работы Святлана Шушкевіч.