Надрукаваць гэтую старонку
14.01.2025

"Гагарын" у атамнай галіне Беларусі!"- такімі словамі ва ўрачыстай абстаноўцы праводзілі на заслужаны адпачынак першага генеральнага дырэктара Беларускай АЭС Міхаіла Васільевіча Філімонава

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Міхаіл Васільевіч - чалавек, які дакладна ўвойдзе ў гісторыю сучаснай Беларусі. Менавіта ён стаяў ля вытокаў узвядзення найважнейшага энергетычнага аб'екта краіны - першай атамнай электрастанцыі ў Беларусі.

Больш за 40 гадоў працоўнай дзейнасці Міхаіла Васільевіча звязана з энергабудаўніцтвам, 15 з якіх ён аддаў Беларускай АЭС.

За добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм і значны ўклад у рэалізацыю праекта па будаўніцтве атамнай электрастанцыі першы генеральны дырэктар Беларускай АЭС удастоены Ордэна Працоўнай Славы, асабіста ўручанага Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Міхаіл Філімонаў:

"Мара пабудаваць атамную станцыю была ў мяне з самага пачатку маёй працоўнай дзейнасці. Яшчэ ў 1985 годзе я ўладкаваўся на будаўніцтва Мінскай атамнай цеплаэлектрацэнтралі. Але Чарнобыль не дазволіў маёй мары здзейсніцца.

Рашэнне Кіраўніка дзяржавы аб будаўніцтве Беларускай АЭС стала знакавым і лёсавызначальным не толькі для мяне, але і для ўсёй краіны. Мне быў аказаны высокі давер: узначаліць такі сур'ёзны праект.

З пачатку будаўніцтва і да ўводу ў эксплуатацыю энергаблокаў праведзена каласальная работа. Беларуская АЭС - гэта вынік зладжанай работы цэлай каманды. Гэтыя людзі - прафесіяналы сваёй справы. Я ганаруся тым, што мне давялося з імі працаваць над такім маштабным праектам. І зараз у нас ёсць уласная атамная электрастанцыя. Я хачу сказаць дзякуй усім, хто прайшоў гэты шлях разам са мной. Без сумневу, гэта самы сучасны і надзейны на сённяшні дзень праект у свеце!"

У адрас Міхаіла Васільевіча прагучала шмат цёплых слоў і пажаданняў. Першаму генеральнаму дырэктару Беларускай АЭС быў уручаны першы на станцыі нагрудны знак "За асабісты ўклад" работнікаў рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Беларуская атамная электрастанцыя" і нагрудны знак "За збудаванне Беларускай атамнай электрастанцыi".

Генеральны дырэктар Беларускай АЭС Сяргей Алегавіч Бабовіч уручыў "віноўніку ўрачыстасцi" Падзяку за самаадданую працу, высокі прафесіяналізм і кампетэнтнасць пры будаўнiцтве першай атамнай электрастанцыі ў Рэспубліцы Беларусь ад усяго калектыва прадпрыемства.

Віншуем Міхаіла Васільевіча з выхадам на заслужаны адпачынак. Жадаем моцнага здароўя і жыццёвай энергіі. Няхай гэты новы віток у лёсе адкрые новыя гарызонты, планы і новыя заваяванні вяршыняў!

Апошняя змена 14.01.2025

Галерэя малюнкаў