Надрукаваць гэтую старонку
27.12.2024

Марафон дабра "Нашы дзеці" прыходзіць у кожны куток нашай краіны

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Традыцыйна напярэдадні навагодніх святаў супрацоўнікі Беларускай АЭС наведваюць дзяцей Астравецкага раёна. Асноўным прызначэннем святочных акцый з'яўляецца магчымасць падарыць навагодні настрой кожнаму дзіцяці, а таксама дапамагчы паверыць у цуд.

Сёння моладзь Беларускай атамнай электрастанцыі наведала Дом сямейнага тыпу ў г. Астраўцы ў якім выхоўваецца 12 дзяцей.

З'яўленне Дзядулі Мароза і Снягуркі дадало сустрэчы асаблівую атмасферу чараўніцтва. Хлопцы прачыталi вершы, распавялі пра сябе і сваі захапленнi, а таксама атрымалі падарункі, прысмакі і навагодні настрой!

Мудрыя кажуць, што пра чалавека трэба судзіць не па словах, а па яго справах. Бо добрым чалавека робяць толькі яго добрыя справы.

Давайце разам рабіць добрыя справы. Ад гэтага наш свет стане крыху лепш і святлей!

Апошняя змена 27.12.2024

Галерэя малюнкаў