Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Рэспубліка Беларусь, 231220, Гродзенская вобласць, Астравецкі р-н,

Варнянскі с/с, 2/7, адміністрацыйна-лабараторна-бытавы корпус (00UYA)

Е-mail: belaes@belaes.by

Інфармацыйны цэнтр АЭС: ic@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

Інфармацыйны цэнтр АЭС: +375 1591 46 605

29.10.2024

Валерый Лімарэнка наведаў Беларускую АЭС

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Губернатар Сахалінскай вобласці, а ў мінулым прэзідэнт АТ ВК "Атамбудэкспарт" Валерый Лімарэнка 28 кастрычніка 2024 года наведаў Беларускую АЭС.  

На вытворчай пляцоўцы атамнай электрастанцыі губернатара Сахаліна сустракалі губернатар Гродзенскай вобласці Уладзімір Каранік, Міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь Аляксей Кушнарэнка, старшыня Астравецкага райвыканкама Сяргей Медзвецкас, генеральны дырэктар Беларускай АЭС Сяргей Бабовіч, першы кіраўнік БелАЭС Міхаіл Філімонаў, першы намеснік генеральнага дырэктара - галоўны інжынер АЭС Анатоль Бондар.

Валерый Лімарэнка стаяў ля вытокаў рэалізацыі праекта Беларускай АЭС. Менавіта яго подпіс стаіць у Генеральным кантракце на будаўніцтва Беларускай АЭС з боку генеральнага падрадчыка.

Асноўная частка работ па ўзвядзенню атамнай электрастанцыі была выканана ў перыяд работы Лімарэнка на пасадзе прэзідэнта "АСЭ".

У знак прызнання заслуг у справе ўзвядзення Беларускай АЭС, сёння Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка ўручыў губернатару Сахаліна Падзяку.

Валерый Лімарэнка, у суправаджэнні кіраўнікоў Мінэнерга, Гродзенскай вобласці, Астравецкага раёна здзейсніў аб'езд вытворчай пляцоўкі, пабываў на пульце кіравання энергаблокам №1, пагутарыў з аператыўным персаналам станцыі і кіраўніцтвам прадпрыемства.

Па выніках візіту губернатар Сахаліна пакінуў запіс у Кнізе ганаровых гасцей прадпрыемства.

Апошняя змена 29.10.2024

Галерэя малюнкаў

© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы