Надрукаваць гэтую старонку
04.10.2024

Пасяджэнне беларуска-венгерскай экспертнай групы па атамнай энергетыцы прайшло на Беларускай АЭС

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

У ходзе пасяджэння, якое праходзіла 1-3 кастрычніка, былі разгледжаны актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва. Асаблівая ўвага нададзена абмену вопытам у галіне падрыхтоўкі персаналу АЭС.

Венгерскія спецыялісты азнаёміліся з беларускім вопытам стварэння сістэмы і агульнымі прынцыпамі падрыхтоўкі персаналу Беларускай АЭС, наведалі вучэбна-трэніровачны цэнтр і шэраг аб'ектаў атамнай электрастанцыі.

З дэлегацыяй сустрэўся генеральны дырэктар Беларускай АЭС Сяргей Бабовіч, які акцэнтаваў увагу на неабходнасцi своечасовай і якаснай падрыхтоўкі персаналу, рабоце з моладдзю як неабходнай умовай фарміравання перспектыўнага рэзерву кадраў.

Генеральны дырэктар Беларускай АЭС праінфармаваў гасцей прадпрыемства аб ролі атамнай электрастанцыі ў развіцці рэгіёна, стварэнні новых працоўных месцаў, павелічэнні колькасці маладых сем'яў, што сведчыць аб безумоўным уплыве атамнай электрастанцыі на якасныя змены ў жыцці людзей.  У сваю чаргу венгерскія калегі па выніках работы адзначылі высокі ўзровень сістэмы падрыхтоўкі персаналу Беларускай АЭС.

Апошняя змена 04.10.2024

Галерэя малюнкаў