Венгерскія спецыялісты азнаёміліся з беларускім вопытам стварэння сістэмы і агульнымі прынцыпамі падрыхтоўкі персаналу Беларускай АЭС, наведалі вучэбна-трэніровачны цэнтр і шэраг аб'ектаў атамнай электрастанцыі.
З дэлегацыяй сустрэўся генеральны дырэктар Беларускай АЭС Сяргей Бабовіч, які акцэнтаваў увагу на неабходнасцi своечасовай і якаснай падрыхтоўкі персаналу, рабоце з моладдзю як неабходнай умовай фарміравання перспектыўнага рэзерву кадраў.
Генеральны дырэктар Беларускай АЭС праінфармаваў гасцей прадпрыемства аб ролі атамнай электрастанцыі ў развіцці рэгіёна, стварэнні новых працоўных месцаў, павелічэнні колькасці маладых сем'яў, што сведчыць аб безумоўным уплыве атамнай электрастанцыі на якасныя змены ў жыцці людзей. У сваю чаргу венгерскія калегі па выніках работы адзначылі высокі ўзровень сістэмы падрыхтоўкі персаналу Беларускай АЭС.