Мэтай правядзення гэтага мерапрыемства з'яўляецца максімальнае зніжэнне гібелі людзей ад знешніх прычын, у тым ліку пажараў.
Прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні пажараў і іншых надзвычайных сітуацый, навучанні навыкам правільных паводзін ва ўмовах пажараў, а таксама па адпрацоўцы планаў эвакуацыі і аказанню першай дапамогі пацярпелым пройдуць ва ўстановах адукацыі, на прадпрыемствах, у арганізацыях, месцах з масавай колькасцю людзей.
У рамках акцыі на Беларускай АЭС будзе арганізавана практычная адпрацоўка планаў эвакуацыі людзей пры пажары, дзеянняў ва ўмовах іншых надзвычайных і няштатных сітуацый і аказання першай дапамогі.