Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Пляцоўка будаўніцтва атамнай электрастанцыі,

231201, г. Астравец, Гродзенская вобласць

Е-mail: belaes@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

15.02.2024

Навучэнцы Тэхнапарка сустрэліся з кіраўніком Беларускай АЭС

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Дыялог навучэнцаў Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка з генеральным дырэктарам Беларускай АЭС Сяргеем Бабовічам завяршаў праграму чарговага візіту дзяцей, якія навучаюцца па кiрунку «Энергетыка будучыні». Юных гасцей цікавіла літаральна ўсё: бяспека АЭС і яе адрозненні ад цеплавой электрастанцыі, самыя запатрабаваныя спецыяльнасці і ВНУ, якія рыхтуюць спецыялістаў для атамнай энергетыкі.

Не абышлі хлопчыкі і дзяўчынкі ўвагай і самыя знакавыя моманты працоўнай біяграфіі генеральнага дырэктара, а таксама яго вопыт у атрыманні прафесійнай адукацыі. Добра, што Сяргею Алегавічу было чым падзяліцца з будучымі студэнтамі. У кіраўніка Беларускай АЭС два дыпломы аб вышэйшай адукацыі з адзнакай. На ўсе пытанні маладога пакалення Сяргей Алегавіч адказваў цярпліва і грунтоўна.

А папярэднічала размове з генеральным дырэктарам традыцыйная экскурсія па ключавых аб'ектах атамнай электрастанцыі. Навучэнцы чарговай змены тэхнапарка, сярод якіх напэўна былі і будучыя работнікі Беларускай АЭС, пабывалі ў інфармацыйным цэнтры атамнай электрастанцыі, азнаёміліся з працай поўнамаштабнага трэнажора пульта кіравання энергаблокам, трэнажорамі цэнтральнага пункта кіравання і пункта радыяцыйнага кантролю ў вучэбна-трэніровачным цэнтры АЭС.

Начальнік аператыўна-вытворчай службы АЭС Аляксандр Маслаў расказаў хлопцам аб рабоце цэнтральнага пункта кіравання атамнай электрастанцыі. А начальнік турбіннага цэха Андрэй Лазоўскі правёў грунтоўную экскурсію па турбіннай зале энергаблока №2.

Азнаёміліся навучэнцы тэхнапарка і з працай камплектнай размеркавальнай прылады элегазавага 330 кВ, вежавых выпарных градзірняў, пырскальных басейнаў і іншых аб'ектаў атамнай электрастанцыі.

Апошняя змена 15.02.2024
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы