Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Пляцоўка будаўніцтва атамнай электрастанцыі,

231201, г. Астравец, Гродзенская вобласць

Е-mail: belaes@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

13.05.2023

Другі энергаблок БелАЭС выдаў у энергасістэму краіны першыя кілават-гадзіны электраэнергіі

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

13 мая 2023 года ў 13.24 у рамках этапнай праграмы энергетычнага пуску адбылося першае ўключэнне ў сетку другога энергаблока БелАЭС - ён выдаў у аб'яднаную энергасістэму краіны першыя кілават-гадзіны электраэнергіі.

Сінхранізацыі турбагенератара другога энергаблока атамнай станцыі з энергасістэмай папярэднічаў вялікі аб'ём работ, у тым ліку па вываду рэактарнай устаноўкі ў крытычны стан, затым — на мінімальна-кантралюемы ўзровень магутнасці з далейшым яе павышэннем да 40%.

Усе тэхналагічныя аперацыі выкананы ў адпаведнасці з рэгламентам, з захаваннем неабходных патрабаванняў бяспекі.

«Ажыццёўлены адзін з найважнейшых і адказных падэтапаў энергетычнага пуску блока, які стаў вынікам маштабнай працы, звязанай з мантажом і наладкай абсталявання, правядзеннем сур'ёзных падрыхтоўчых аперацый перад штуршком турбіны і апрабаваннем яе працы на халастым ходзе, - адзначыў Міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч. . – Другі энергаблок БелАЭС паспяхова ўключаны ў аб'яднаную энергасістэму, электраэнергія, якая ім вырабляецца, паступае спажыўцам краіны».

У бліжэйшы час спецыялісты прадоўжаць паэтапнае асваенне магутнасці рэактара блока да 100% - наперадзе этап яго доследна-прамысловай эксплуатацыі. Ён прадугледжвае шырокі спектр выпрабаванняў тэхналагічных сістэм і абсталявання на розных рэжымах працы блока, у тым ліку з яго адключэннем ад сеткі.

Увод блока ў прамысловую эксплуатацыю запланаваны ў 2023 годзе.

Апошняя змена 13.05.2023
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы