Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Пляцоўка будаўніцтва атамнай электрастанцыі,

231201, г. Астравец, Гродзенская вобласць

Е-mail: belaes@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

21.10.2022

Віктар Каранкевіч: «БелАЭС – гэта значны ўклад ва ўмацаванне энергетычнай бяспекі краіны»

Крыніца: Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь

20 кастрычніка 2022 года Міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь Віктар Каранкевіч сумесна з Міністрам фінансаў Рэспублікі Беларусь Юрыем Селіверставым наведалі Беларускую атамную электрастанцыю.

Кіраўнікі міністэрстваў наведалі ключавыя аб'екты станцыі - турбінны цэх, блокавы і цэнтральны шчыты кіравання. Віктар Каранкевіч праінфармаваў аб ходзе работ па інтэграцыі станцыі ў энергасістэму краіны.

Адбылася сустрэча міністраў з працоўным калектывам БелАЭС. Юрый Селіверстаў і Віктар Каранкевіч агучылі актуальную інфармацыю аб сітуацыі ў курыруемых галінах. Размова ішла аб асноўных напрамках бюджэтнай палітыкі, прымаемых мерах па забеспячэнні ўстойлівай работы энергакомплексу ва ўмовах знешніх абмежаванняў.

Як адзначыў Міністр фінансаў, у 2022 годзе ў краіне ўзмоцнена сацыяльная накіраванасць расходаў бюджэту. На фінансаванне сацыяльнай сферы ў гэтым годзе будзе накіравана каля 45 працэнтаў сродкаў кансалідаванага бюджэту, або 12 працэнтаў ВУП. «У намінальным выражэнні выдаткі сацыяльнага блока складаюць каля 22,6 млрд рублёў, – удакладніў Міністр. - Усе сацыяльныя абавязацельствы выконваюцца своечасова і ў поўным аб'ёме».

Прырастае аб'ём сродкаў, якія накіроўваюцца на падтрымку бюджэту фонду сацыяльнай абароны насельніцтва, а таксама пенсіённае забеспячэнне. «На так званыя нестрахавыя выплаты ў фонд плануецца накіраваць каля 1,7 млрд рублёў», - канстатаваў Юры Селіверстаў.

Дзейнічае праграма сямейнага капіталу - з 2015 года адкрыта звыш 117 тысяч дэпазітных рахункаў. «У бягучым годзе каля 14,9 тысяч сем'яў атрымаюць у сваё распараджэнне сродкі сямейнага капіталу. Выдаткі на гэтыя мэты толькі па гэтым годзе складуць 380 млн рублёў», - дадаў Міністр.

На аздараўленне грамадзян з бюджэту будзе накіравана каля 170 млн рублёў, у тым ліку 89 млн рублёў - для грамадзян, якія пражываюць на тэрыторыях, якія пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Важкай падтрымкай сацыяльна неабароненых катэгорый грамадзян з'яўляецца сістэма дзяржаўнай адраснай дапамогі. Агульны аб'ём сродкаў з мясцовых бюджэтаў на гэтыя мэты сёлета запланаваны ў аб'ёме 143 млн рублёў.

У параўнанні з дакавідным, 2019 годам, выдаткі бюджэту на ахову здароўя ў 2022 годзе павялічаны на 52%. У суме гэта каля 3 млрд рублёў.

Міністр таксама распавёў, якія аб'екты плануецца ўвесці найбліжэйшым часам у Астраўцы. «Гэта лядовая пляцоўка, кінаканцэртная зала, палігон цвёрдых бытавых адходаў, будуць таксама выкананы работы па рэканструкцыі вуліц горада. Праекты ажыццяўляюцца ў рамках дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы, - растлумачыў ён. - Гэтыя аб'екты павінны быць завершаны да пачатку наступнага года».

У сваю чаргу Віктар Каранкевіч падкрэсліў у сваім выступе, што БелАЭС - гэта значны ўклад ва ўмацаванне энергетычнай бяспекі краіны.

Доступ да надзейнай, экалагічнай, эканамічна выгаднай крыніцы электраэнергіі для многіх дзяржаў сёння - пытанне першараднай важнасці. У Еўропе працягвае нарастаць энергетычны крызіс. Рэкордны рост цэн на энерганосьбіты прыводзіць да катаклізмаў у эканоміцы і адбіваецца на жыцці людзей - зачыняюцца прадпрыемствы, растуць цэны на харчовыя і прамысловыя тавары. Сітуацыю пагаршае эпідэміялагічнае становішча. Многія не могуць плаціць за жыллё, святло, газ. У асобных еўрапейскіх краінах плацяжы за спажываемыя энергарэсурсы для насельніцтва выраслі ў 3 і больш разы.

На гэтым фоне попыт на мірны атам істотна ўзрос. Нават тыя краіны, якія выступалі супраць развіцця атамнай энергетыкі, сёння пераглядаюць свае энергетычныя стратэгіі і ўключаюць у іх праекты па будаўніцтве АЭС.

У Беларусі праект па ўзвядзенні атамнай станцыі рэалізуецца перш за ўсё для задавальнення ўнутраных патрэбнасцей у электраэнергіі, адзначыў Міністр.

На момант прыняцця рашэння аб будаўніцтве АЭС была пастаўлена задача вырашыць тры блокі пытанняў, нагадаў ён. Першае - адмовіцца ад імпарту электраэнергіі. Гэта задача была рэалізавана. «Нашых магутнасцей з улікам уводу атамнай станцыі дастаткова для задавальнення ўнутраных патрэбнасцей у электраэнергіі», - сказаў Віктар Каранкевіч. Другая задача - зніжэнне долі прыроднага газу ў энергабалансе краіны. Увод БелАЭС дазволіць штогод замяшчаць каля 4,5 млрд куб м. газу. Трэцяе - задавальненне ўзрастаючых запатрабаванняў у электраэнергіі рэальнага сектара эканомікі і насельніцтва. «Прынятыя на ўзроўні Кіраўніка дзяржавы і ўрада стымулюючыя меры, накіраваныя на рост электраспажывання, даюць аддачу, сёння мы гэта бачым», - падсумаваў ён.

Апошняя змена 21.10.2022
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы