Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Пляцоўка будаўніцтва атамнай электрастанцыі,

231201, г. Астравец, Гродзенская вобласць

Е-mail: belaes@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

27.05.2022

Мінэканомікі, Мінінфарм і АНТ аб'яўляюць пра старт конкурса на стварэнне лагатыпа і іміджавага слогана нацыянальнага брэнда беларускай прадукцыі

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Міністэрства эканомікі, Міністэрства інфармацыі і ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал» аб'яўляюць аб старце конкурсу на стварэнне лагатыпа і іміджавага слогана нацыянальнага брэнда беларускай прадукцыі.

Мэта конкурсу – стварэнне сучаснага, арыгінальнага, лёгка пазнаваемага лагатыпа і іміджавага слогана нацыянальнага брэнда беларускай прадукцыі для павышэння пазнавальнасці беларускіх тавараў, як на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, так і за яе межамі.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна прыдумаць лагатып і іміджавы слоган нацыянальнага брэнда беларускай прадукцыі і разам з заяўкай і тлумачальнай запіскай накіраваць у Міністэрства эканомікі.

Па выніках конкурсу вызначаецца пераможца і ўдзельнікі, якія занялі 2 і 3 месцы.

Пераможца ўзнагароджваецца дакументам аб перамозе ў конкурсе і каштоўным падарункам на суму не меншую за 100 базавых велічынь.

Удзельнікі, якія занялі 2 і 3 месцы, таксама ўзнагароджваюцца дыпломамі і каштоўнымі падарункамі.

У конкурсе могуць узяць удзел юрыдычныя асобы, фізічныя асобы, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, а таксама аўтарскія калектывы. Удзел у конкурсе бясплатны. Кожны ўдзельнік можа выставіць на конкурс не больш за 3 работы.

Этапы конкурсу

Этап 1 - з 1 мая па 30 чэрвеня - прадастаўленне конкурсных работ.

Арыгінал заяўкі для ўдзелу ў конкурсе накіроўваецца на адрас: 220030, г.Мінск, вул.Берсана, 14, з паметкай на канверце «Конкурс нацыянальнага брэнда беларускай прадукцыі». Электронная версія заяўкі і прыкладзеныя да яе работы накіроўваюцца на электронны адрас: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..

Конкурсныя работы (малюнак лагатыпа, іміджавы слоган, тлумачальная запiска) накіроўваюцца ў выглядзе спасылкі на файл, размешчаны ў хмарным сховішчы, па якой магчымы яго прагляд і запампоўка.

Этап 2 - з 1 ліпеня па 15 ліпеня - ацэнка конкурсных работ.

Аб'ява і ўзнагароджанне пераможцаў адбудзецца не пазней за 30 ліпеня. Інфармацыя аб пераможцы і ўдзельніках конкурсу, якія занялі 2 і 3 месцы, даце і месцы правядзення ўрачыстай цырымоніі іх узнагароджання размяшчаецца ў сродках масавай інфармацыі і на афіцыйных сайтах Міністэрства інфармацыі (www.mininform.gov.by), Міністэрствы эканомікі (www.economy.gov.by) і ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал» (www.ont.by).

Запрашаем самых актыўных і творчых людзей да ўдзелу і жадаем поспеху!

 

Апошняя змена 27.05.2022
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы