Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Пляцоўка будаўніцтва атамнай электрастанцыі,

231201, г. Астравец, Гродзенская вобласць

Е-mail: belaes@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

21.04.2022

На экскурсію - у інфармацыйны цэнтр АЭС

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Больш за 1000 гасцей пабывала ў інфармацыйным цэнтры АЭС з пачатку бягучага года. У асноўным - гэта студэнты і школьнікі краіны, якія ажыццяўляюць экскурсійныя паездкі па Беларусі ў рамках пілотнага праекта Міністэрства адукацыі, які рэалізуецца згодна з рашэннем Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

На экскурсіях у цэнтры ўжо пабывалі школьнікі з Мінска, Маладзечна, Смаргоні, Ашмян, Дзятлава, Свіслачы, Ліды, Гродна, Астраўца, дзіцячага аздараўленчага цэнтра «Зубраня» і іншых школ рэспублікі.

У сценах інфармацыйнага цэнтра дзеці даведаюцца аб атамнай энергетыцы і атамнай станцыі, яе ўладкаваннi і бяспецы. А яшчэ атрымліваюць інфармацыю аб прафесіях, запатрабаваных на АЭС і ВНУ, якія займаюцца падрыхтоўкай кадраў для атамнай энергетыкі.

Яшчэ адным «бонусам» наведвання інфацэнтра, з'яўляецца магчымасць убачыць АЭС зблізку і зрабіць на яе фоне памятнае фота.

Наведаць інфармацыйны цэнтр АЭС не складана. Дастаткова пакінуць заяўку на Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. і ўзгадніць з работнікамі аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязей прадпрыемства свабодную дату і час прыезду па тэлефоне 8 (01591) 46 605.

Больш падрабязна аб інфармацыйным цэнтры Беларускай АЭС, час працы і схема праезду тут.

Апошняя змена 21.04.2022

Галерэя малюнкаў

© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы