Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

«Прамая тэлефонная лінія» ДП «Беларуская АЭС»

+375 (1591) 4-53-59

13.01.2022

Прафсаюзы - дзецям

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Першасная прафсаюзная арганізацыя РУП «Беларуская атамная электрастанцыя» надае вялікую ўвагу дзецям, прымаючы ўдзел у пастаянна дзеючай акцыі «Прафсаюзы - дзецям».

У канцы снежня 2021 года для дзяцей работнікаў прадпрыемства былі праведзены пяць навагодніх прадстаўленняў у шматфункцыянальным комплексе сацыяльна-культурнага прызначэння і творчасці моладзі горада Астраўца. Гэтыя мерапрыемствы наведала больш за 350 дзетак.

У зале, дзе збіраліся дзеці і іх бацькі было прыгожа, утульна і шматлюдна, панавала непаўторная святочная атмасфера. У госці да малых завіталі казачныя персанажы і з першых хвілін прадстаўлення захапілі за сабой у свет цудоўных навагодніх прыгод.

Пасля прадстаўлення дзеці вадзілі карагоды ля прыгажуні-ёлкі, спявалі песні, танцавалі, удзельнічалі ў конкурсах і атрымлівалі навагоднія падарункі.

Прафсаюзны камітэт прадпрыемства выказвае вялікую падзяку работнікам культуры г. Астраўца за дапамогу ў арганізацыі свята і прафесіяналізм, за дзіцячую радасць і шчасце напярэдадні навагодніх святаў!

Чытаць 141 разоў Апошняя змена 13.01.2022
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)

Галерэя малюнкаў

© 2010-2020 Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка РВПЦ «Кастрычніцкі»
Даслаць паведамленне аб памылцы