Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Пляцоўка будаўніцтва атамнай электрастанцыі,

231201, г. Астравец, Гродзенская вобласць

Е-mail: belaes@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

10.08.2021

Беларуская АЭС прыняла ўдзел у акцыі «Сіла ў адзінстве! За Беларусь!»

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

9 жніўня 2021 года супрацоўнікі Беларускай АЭС узялі ўдзел у аўтапрабегу, які прайшоў у рамках абласной акцыі «Сіла ў адзінстве! За Беларусь!».

Акцыя пачалася з кароткага мітынгу, які адбыўся ля помніка воінам-вызваліцелям у горадзе Астраўцы. Па заканчэнні працоўнага дня сюды прыйшлі шматлікія ўдзельнікі аўтапрабегу: прадстаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў горада, члены грамадскіх аб'яднанняў, жыхары і госці Астраўца.

Пасля ўскладання кветак да помніка, аўтамабільная калона, якая складалася з дзясяткаў аўтамабіляў, упрыгожаных дзяржаўнымі сцягамі Рэспублікі Беларусь, сцягамі Астраўца, грамадскіх аб'яднанняў, прадпрыемстваў, пачала рух па вуліцах горада.

Канчатковым пунктам маршруту стала цэнтральная плошча аграгарадка Солы.  У прызначаны час тут сустрэліся ўдзельнікі акцыі Смаргонскага і Астравецкага раёнаў.

Урачыстае мерапрыемства завяршыў канцэрт работнікаў культуры суседніх раёнаў.

Апошняя змена 10.08.2021

Галерэя малюнкаў

© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы