Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Пляцоўка будаўніцтва атамнай электрастанцыі,

231201, г. Астравец, Гродзенская вобласць

Е-mail: belaes@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

17.02.2021

Адзіны дзень бяспекі пройдзе на беларускай АЭС

Крыніца: Отдел информации и общественных связей

Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС» прыме ўдзел у «Адзіным дні бяспекі», які пройдзе ў Рэспубліцы Беларусь з 22 лютага па 1 сакавіка 2021 года.

У адпаведнасці з Планам правядзення Адзінага дня бяспекі будзе выканана больш за 20 прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне і ліквідацыю магчымых надзвычайных сітуацый, а таксама на павышэнне ўзроўню пажарнай бяспекі на прадпрыемстве.

Асноўнымі прафілактычнымі мерапрыемствамі будуць з'яўляцца правядзенне практычных вучэнняў, трэніровак, у тым ліку з практычнай адпрацоўкай плана эвакуацыі пры ўзнікненні пажару ў будынках, збудаваннях і памяшканнях з запрашэннем супрацоўнікаў МНС, правядзенне выступленняў у працоўных калектывах прадпрыемства па пытаннях забеспячэння бяспекі жыццядзейнасці з прыцягненнем прадстаўнікоў МНС, МУС, Міністэрства аховы здароўя, абнаўленне і размяшчэнне наглядна-выяўленчай прадукцыі на стэндах з інфармацыяй аб бяспецы жыццядзейнасці і ў салонах грамадскага транспарту, размяшчэнне інфармацыі на сайце прадпрыемства аб ходзе правядзення Адзінага дня бяспекі.

У інфармацыйных цэнтрах Беларускай АЭС, размешчаных у г. Астраўцы і ў вучэбна-трэніровачным цэнтры АЭС, пройдуць тэматычныя экскурсіі па бяспецы атамнай электрастанцыі. Наведвальнікі цэнтраў атрымаюць інфармацыйныя буклеты і брашуры.

Усе экскурсіі праходзяць на бязвыплатнай аснове.

Запісацца на экскурсію і атрымаць дадатковую інфармацыю можна па тэлефонах 8 (01591) 46 606; 8 (01591) 77 975

Апошняя змена 17.02.2021
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы