Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Пляцоўка будаўніцтва атамнай электрастанцыі,

231201, г. Астравец, Гродзенская вобласць

Е-mail: belaes@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

10.12.2020

Віктар Каранкевіч павіншаваў БНТУ са 100-гадовым юбілеем

Крыніца: Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь

Міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь Віктар Каранкевіч павіншаваў выкладчыкаў і студэнтаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта са 100-годдзем з дня заснавання ВНУ.

«БНТУ ўваходзіць у лік вядучых ВНУ нашай краіны. Высокі прафесіяналізм прафесарска-выкладчыцкага складу, унікальны навуковы патэнцыял, назапашаны за многія гады працы, высокая культура адукацыйнага працэсу дазваляюць універсітэту рыхтаваць сапраўдных прафесіяналаў» — гаворыцца ў віншаванні.

«Захоўваючы лепшыя традыцыі, БНТУ пастаянна ўдасканальвае методыкі навучання, укараняе інавацыйныя адукацыйныя праграмы, рэалізуе перспектыўныя навукова-даследчыя праекты. Сярод выпускнікоў ВНУ - шмат высакакласных спецыялістаў і таленавітых кіраўнікоў, якія ўносяць важкі ўклад у вырашэнне найважнейшых задач сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі», - адзначаецца ў віншаванні ад імя міністра.

«Выдатна, што ВНУ мае моцныя партнёрскія сувязі з вядучымі прадпрыемствамі краіны. Гэта дазваляе студэнтам не толькі атрымліваць выдатную адукацыю, але і прымяняць свае веды на практыцы, у поўнай меры раскрываць свае здольнасці. Праца выкладчыкаў ВНУ заслугоўвае самай глыбокай павагі і ўдзячнасці», - лічыць Віктар Каранкевіч.

«Упэўнены, што, прымнажаючы назапашаныя традыцыі і захоўваючы адкрытасць інавацыям, БНТУ будзе і надалей заставацца цэнтрам прыцягнення таленавітай моладзі — - гаворыцца ў віншаванні. - Жадаю ўсім вам здароўя, шчасця, дабрабыту, новых поспехаў і дасягненняў на карысць нашай роднай Беларусі!»

Апошняя змена 10.12.2020
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы