З такімі задачамі і закліканы спраўляцца вучэбна-трэніровачны цэнтр (УТЦ) АЭС, які ўведзены ў эксплуатацыю ў 2016 годзе. Цэнтр абсталяваны самымі сучаснымі сродкамі навучання, навучальнымі аўдыторыямі, лабараторыямі, а таксама поўнамаштабным і аналітычным трэнажорамі. Дзякуючы гэтаму, маецца магчымасць праводзіць падрыхтоўку персаналу з выкарыстаннем матэрыяльна-тэхнічнай базы ўласнага цэнтра на самым высокім узроўні.
Лагічна, што маючы побач такую навучальную ўстанову, персанал станцыі, у пэўным сэнсе, гэта «вечныя студэнты». Экзамены і залікі тут - звыклая справа.
Сёлета кожную сераду ў адной з аўдыторый УТЦ праходзяць кваліфікацыйныя экзамены. Спецыялісты станцыі даказваюць, што ўзровень іх ведаў адпавядае займаемай пасадзе, а магчыма работнік заслугоўвае павышэнне. Сёння такое выпрабаванне праходзяць супрацоўнікі цэха дэзактывацыі. Для павышэння якасці навучання экзаменуемыя даказвалі свой прафесіяналізм не толькі тэарэтычна, але і паказвалі практычныя навыкі, выкарыстоўваючы ў поўнай меры матэрыяльную базу вучэбна-трэніровачнага цэнтра.