Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Пляцоўка будаўніцтва атамнай электрастанцыі,

231201, г. Астравец, Гродзенская вобласць

Е-mail: belaes@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

05.10.2020

БелАЭС атрымала сёмую лінію сувязі з энергасістэмай

Крыніца: БелТА

Беларуская АЭС атрымала сёмую сувязь з энергасістэмай Беларусі - падключана высакавольтная лінія электраперадачы "БелАЭС-Рось", паведамілі БЕЛТА ў сектары па працы са СМІ ДВА"Белэнерга".

Лінія працягласцю 250 км звязала высакавольтную размеркавальную прыладу Беларускай АЭС з падстанцыяй 330 кВ "Рось", забяспечыўшы ў далейшым перадачу энергіі ад АЭС у заходнюю частку энергасістэмы рэспублікі. Гэта самая працяглая лінія электраперадачы ВЛ - 330 кВ у энергасістэме Беларусі.

Абсталяванне размеркавальнай прылады на БелАЭС, звязанай з гэтай лініяй электраперадачы, і абсталяванне самой лініі электраперадачы знаходзяцца зараз у рэжыме комплекснага апрабавання. "Уключэнне высакавольтнай лініі "БелАЭС-Рось" дазволіць забяспечваць аптымальныя рэжымы энергасістэмы як да, так і пасля ўводу ў працу энергаблокаў Беларускай АЭС", - растлумачылі ў "Белэнерга".

Як ужо паведамлялася, раней былі ўключаныя 6 паветраных ліній электраперадачы, якія забяспечваюць сувязь АЭС з энэргааб'ектамі сістэмаўтваральнай сеткі Беларусі (падстанцыямі 330 кВ). Гэтыя лініі электраперадачы забяспечаны надзейнай абаронай ад розных відаў кароткіх замыканняў.

"У працэсе ўключэння высакавольтных ліній электраперадачы, якія злучаюць Беларускую АЭС з энергасістэмай, дыспетчарскі персанал разам са спецыялістамі службаў рэжымаў, рэлейнай абароны і іншымі службамі вырашалі складаныя, у тым ліку і нестандартныя, задачы. Арганізоўваліся часовыя лініі электраперадачы, пералічваліся характарыстыкі і ўстаўкi рэлейнай абароны для надзейнай працы энергасістэмы ва ўмовах пастаянных змена. Усё гэта рабілася, каб вытрымаць стандарты якасці электразабеспячэння спажыўцоў пры выкананні аптымальных рэжымаў працы энергасістэмы", - растлумачылі ў "Белэнерга".

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце АЭС-2006 паблізу Астраўца Гродзенскай вобласці. Генеральным падрадчыкам выступае дзяржкарпарацыя "Расатам". Энергетычны пуск першага энергаблока плануецца 7 лістапада 2020 года. Увод другога энергаблока прадугледжаны ў 2022 годзе.

Апошняя змена 05.10.2020
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы