Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Пляцоўка будаўніцтва атамнай электрастанцыі,

231201, г. Астравец, Гродзенская вобласць

Е-mail: belaes@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

20.08.2020

Эксперты САА АЭС правялі партнёрскую праверку на БелАЭС

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Эксперты Маскоўскага цэнтра Сусветнай асацыяцыі арганізацый, якія эксплуатуюць атамныя электрастанцыі (САА АЭС), з 17 па 19 жніўня 2020 года правялі перадпускавую партнёрскую праверку першага энергаблока БелАЭС.

Узначаліў дэлегацыю дырэктар Цэнтра Васіль Аксёнаў.

Праверка праводзілася па найбольш важных напрамках вытворчай дзейнасці эксплуатуючай арганізацыі для ацэнкі гатоўнасці абсталявання і сістэм энергаблока да бяспечнага і надзейнага пуску і далейшай эксплуатацыі.

Падчас візіту на пляцоўку Беларускай АЭС на падставе назіранняў, гутарак і разгляду карэктуючых дзеянняў эксперты не выявілі якіх-небудзь недахопаў, якія маглі б стаць перашкодай для бяспечнага пуску першага энергаблока.

Спецыялістамі САА АЭС адзначаны значны прагрэс у арганізацыі дзейнасці Беларускай АЭС па забеспячэнні і кантролі належнага стану абсталявання і сістэм, важных для бяспекі, а таксама паляпшэнне па ўсіх правераных напрамках вытворчай дзейнасці.

Сусветная асацыяцыя арганізацый, якія эксплуатуюць атамныя электрастанцыі, аб'ядноўвае ўсіх аператараў АЭС свету. Яна спрыяе абмену міжнародным вопытам з мэтай дасягнення найвышэйшага ўзроўню бяспекі і надзейнасці эксплуатацыі атамных электрастанцый. Беларуская атамная электрастанцыя з'яўляецца членам Маскоўскага Цэнтра САО АЭС з 22 красавіка 2015 года.

Апошняя змена 20.08.2020
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы