Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Пляцоўка будаўніцтва атамнай электрастанцыі,

231201, г. Астравец, Гродзенская вобласць

Е-mail: belaes@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

20.08.2020

На першым энергаблоку БелАЭС загружана ядзернае паліва - Дзяржатамнагляд

Крыніца: БелТА

На першым энергаблоку Беларускай АЭС загружана ядзернае паліва, аперацыі фізічнага пуску працягваюцца, паведаміў сёння журналістам начальнік упраўлення рэгулявання ядзернай бяспекі Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях (Дзяржатамнагляду) Віген Марухян, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На сёння загружаны 163 касеты ў рэактарную ўстаноўку. Але пры гэтым ёсць яшчэ пэўныя працэдуры ў частцы ўшчыльнення, яны адбываюцца не за адну гадзіну ці дзень, - адзначыў Віген Марухян. - Другая фаза (фізічнага пуску. - заўв. БЕЛТА) плануецца па меры таго, як арганізацыя, якая эксплуатуе - Беларуская АЭС - дашле нам апавяшчэнне, што гатова да пачатку гэтай фазы, гэта значыць да гідраўлічных выпрабаванняў".

Прадстаўнік Дзяржатамнагляду растлумачыў, што першая фаза фізпуску - загрузка ядзернага паліва, другая - "халодныя" выпрабаванні (г.зн. пры тэмпературы рэактарнай устаноўкі да 130 градусаў праводзяцца гідраўлічныя выпрабаванні), трэцяя фаза - "гарачыя" выпрабаванні з узняццем тэмпературы вышэй за 130 градусаў.

Як паведамлялася, загрузка ядзернага паліва ў рэактар першага энергаблока БелАЭС пачалася 7 жніўня. Усяго ў рэактар неабходна было загрузіць 163 цеплавыдзяляльныя зборкі з наступным правядзеннем неабходных выпрабаванняў. Паліва выраблена на Новасібірскам заводзе хімканцэнтратаў, узровень ўзбагачэння вар'іруецца ад 1,3% да 4,4%.

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце АЭС-2006 паблізу Астраўца Гродзенскай вобласці. Генеральным падрадчыкам выступае дзяржкарпарацыя "Расатам". Энергаблокі пакалення 3+ маюць палепшаныя тэхніка-эканамічныя паказчыкі. Энергетычны пуск першага энергаблока з уключэннем у энергасістэму краіны плануецца ў IV квартале 2020 года. Увод другога энергаблока прадугледжаны ў 2022 годзе.

Паводле інфармацыі Мінэнерга, ўвод БелАЭС у эксплуатацыю дасць магчымасць забяспечыць каля траціны ўнутраных патрэбаў краіны ў электраэнергіі, замяшчаць 4,5 млрд куб. м прыроднага газу ў год, штогод памяншаць выкіды парніковых газаў больш чым на 7 млн т.

Апошняя змена 20.08.2020
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы