Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Пляцоўка будаўніцтва атамнай электрастанцыі,

231201, г. Астравец, Гродзенская вобласць

Е-mail: belaes@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

17.08.2020

З уводам БелАЭС для рэальнага сектара эканомікі плануюць усталяваць больш нізкія тарыфы на электраэнергію

Крыніца: БелТА

З уводам БелАЭС і ростам спажывання электрычнай энергіі для рэальнага сектара эканомікі плануюць усталяваць больш нізкія тарыфы на электраэнергію. Пра гэта заявіў сёння журналістам міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч па выніках нарады ў Кіраўніка дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Для рэальнага сектара эканомікі плануецца ўсталяваць больш нізкія тарыфы з улікам росту электраспажывання ў краіне", - сказаў Віктар Каранкевіч.

Ён нагадаў, што 7 жніўня ў рэактар першага энергаблока на БелАЭС пачалася загрузка ядзернага паліва. Гэтую працу плануецца завяршыць 13 жніўня - усе 163 цеплавыдзяляльныя зборкі павінны быць загружаны. "Далей - гэта зборка рэактара, яго ўшчыльненне і выхад на мінімальную магутнасць працы. Уключэнне абсталявання ў сетку і выдачу электрычнай энергіі для спажыўцоў краіны плануюцца ў чацвёртым квартале", - адзначыў міністр.

Паралельна вядзецца праца па павелічэнні электраспажывання. Рэалізуецца Міжгаліновы комплекс мер, дзякуючы чаму спажыванне электраэнергіі ў рэальным сектары эканомікі да 2026 года павялічыцца на 2,7 млрд кВт.г. Цяпер Міністэрства энергетыкі і Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю прапрацоўваюць сістэму стымулюючых тарыфаў ад аб'ёмаў спажывання: чым вышэй аб'ёмы спажывання, тым менш тарыфы. "Такую працу мы плануем завяршыць да канца года", - дадаў Віктар Каранкевіч.

Апошняя змена 17.08.2020

Медыя

© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы