Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Пляцоўка будаўніцтва атамнай электрастанцыі,

231201, г. Астравец, Гродзенская вобласць

Е-mail: belaes@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

30.07.2020

Супрацоўнік беларускай АЭС стаў прызёрам суперсерыі гонак з перашкодамі

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Спаборніцтвы катэгорыі MASTERS, пад эгідай Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі прайшлі 25 ліпеня 2020 г. у г. Мядзел. Беларускую АЭС і горад Астравец прадстаўляў майстар электрычнага цэха, удзельнік шматлікіх спартыўных спаборніцтваў, энтузіяст здаровага ладу жыцця і пазаштатны спартыўны журналіст Алег Клюшын.

Другі этап спаборніцтваў складаўся з воднага забегу, даўжыней 10 кіламетраў і праводзіўся на возеры Мястра.

Удзельнікі забегу пад праліўным дажджом павінны былі пераадолець дзесяць кіламетровых колаў уздоўж берагавой лініі. На асобных адрэзках дыстанцыі глыбіня вады дасягала аднаго метра. Па зразумелых прычынах, развіць добрую хуткасць у такіх умовах было няпроста. Аднак, работнік Беларускай АЭС, дарэчы, адзіны прадстаўнік Астраўца, годна справіўся з цяжкасцямі і заняў трэцяе месца ва ўзроставай групе 41+.

- Нягледзячы на ўяўную знешнюю складанасць, на самай справе менавіта гэты этап найменш цяжкі – падзяліўся ўражаннямі Алег Клюшын. - Тактыка тут простая: на неглыбокай прыбярэжнай прамой неабходна ўключацца на тэмп, выкідваючы ногі з вады, а на глыбокіх адрэзках – рэлаксаваць, робячы па магчымасці доўгія крокі. Таму перавагу тут атрымліваюць найбольш рослыя спартсмены. Не абышлося і без непрыемных момантаў: захоплены гонкай, не заўважыў, як у красоўкі набіліся каменьчыкі, ад якіх пасля паўсталі мазалі. Аднак гэта «зажыўныя» дробязі, звыклыя для спартсменаў, і яны ўжо сапраўды не змогуць зацямніць тыя дзіўныя і яркія эмоцыі, якія адчуваеш на спаборніцтвах.

Віншуем Алега з «бронзавай» узнагародай і жадаем новых поспехаў у спаборніцтвах!

Фота Кірыла КЛЮШЫНА.

Апошняя змена 30.07.2020
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы