Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Пляцоўка будаўніцтва атамнай электрастанцыі,

231201, г. Астравец, Гродзенская вобласць

Е-mail: belaes@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

23.07.2020

Беларусь узгадніла праект праграмы СГ па аварыйнай гатоўнасці і рэгуляванні ў атамнай энергіі

Крыніца: БелТА

Беларускі бок узгадніў праект праграмы Саюзнай дзяржавы па ўдасканаленні падыходаў да аварыйнай гатоўнасці, аварыйнага рэагавання і рэгулявання бяспекі пры выкарыстанні атамнай энергіі. Пра гэта паведаміла начальнік Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях (Дзяржатамнагляду) Вольга Лугаўская падчас онлайн-канферэнцыі "Мірны атам у Беларусі: выгады і перспектывы", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Доўга мы ішлі да рэалізацыі саюзнай праграмы, якая тычыцца пытанняў рэгулявання і аварыйнай гатоўнасці. Але думаю, што ўжо выйшлі на фінішную прамую. У Беларусі ўсе органы, уцягнутыя ў рэалізацыю гэтай праграмы, ўзгаднілі яе", - адзначыла Вольга Лугаўская.

З расiйскага боку каардынатарам выступае МНС. "Ёсць пазітыўныя сігналы, што працэс (узгаднення. - заўвага БЕЛТА) ідзе досыць паспяхова. Спадзяемся, да канца года яшчэ адзін магутны інструмент узаемадзеяння мы атрымаем", - дадала начальнік Дзяржатамнагляду.

На думку Вольгі Лугаўской, галоўным эфектам гэтай праграмы будзе нават не фінансаванне, а ўзаемадзеянне спецыялістаў, якія добра ведаюць праблему знутры.

"Для нас вельмі важна, каб гэтая праграма адбылася менавіта ў кантэксце нашага найцяснейшага ўзаемадзеяння ў рамках Саюзнай дзяржавы", - рэзюмавала яна.

Апошняя змена 23.07.2020
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы