Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

«Прамая тэлефонная лінія» ДП «Беларуская АЭС»

+375 (1591) 4-53-59

20.07.2020

Анлайн-забег ад работнікаў БелАЭС

Крыніца: Астравецкая праўда

Вадзім Матвійчук і Анастасія Новікава сталі пераможцамі анлайн-забегу работнікаў Беларускай АЭС.

Пандэмія каранавіруса, якая паралізавала на некаторы час масавыя мерапрыемствы, паволі адступае. Расслабляцца пакуль рана, аднак аматары спорту паступова вяртаюцца ў звыклае рэчышча. Вось і прафсаюзны актыў Беларускай АЭС, прытрымліваючыся рэкамендацый аб абмежаванні масавых спаборніцтваў, арганізаваў анлайн-забег, дзе тры дзясяткі работнікаў прадпрыемства ў завочным фармаце выяўлялі самага цягавітага спартсмена.

Па ўмовах спаборніцтва пераможцам станавіўся той, хто за пяць каляндарных дзён пераадолее найбольшую адлегласць без прымянення механічных сродкаў перамяшчэння, гэта значыць бегам або крокам.

Штодзённы час бесперапыннай актыўнасці абмяжоўвалася адной гадзінай, па выніках якога ўдзельнік самастойна накіроўваў арганізатарам вынік, зафіксаваны электронным JPS-дадаткам.

Прызёраў вызначалі сярод мужчын і жанчын у трох узроставых катэгорыях.

У старэйшай групе 50+ пераможцамі сталі Георгій Шпунтаў і Наталля Шумарава. А вось у абсалюце абышлося без нечаканасцяў: лепшыя вынікі паказалі самыя тытулаваныя атамшчыкі Вадзім Мацвійчук і Анастасія Новікава, якія пераадолелі 72,63 і 56,32 кіламетра адпаведна.

Як вядома, стаерскія дысцыпліны, якія перавышаюць стандартны класічны марафон (42,2 км), носяць прыстаўку «ультра». Таму віртуальнымі ультрамарафонцамi сапраўднага онлайн-забегу ва ўзроставай катэгорыі 35-49 гадоў могуць таксама лічыцца Марыя Парамонава (1 месца), Наталля Філіпава (2 месца) і аўтар гэтых радкоў (2 месца). Ва ўзроставай групе 35 гадоў і маладзейшымі такімі сталі Яўгенiя Ліпінская (2 месца), Антон Кавалеўскі (1 месца), Міхаіл Садоўскі (2 месца), Мікалай Шабараў (3 месца), Ігар Кавалькоў (4 месца).

Чытаць 31 разоў Апошняя змена 20.07.2020
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)

Галерэя малюнкаў

© 2010-2019 Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка РВПЦ «Кастрычніцкі»
Даслаць паведамленне аб памылцы