Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Рэспубліка Беларусь, 231220, Гродзенская вобласць, Астравецкі р-н,

Варнянскі с/с, 2/7, адміністрацыйна-лабараторна-бытавы корпус (00UYA)

Е-mail: belaes@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

12.06.2020

На першы энергаблок БелАЭС дастаўлена перасоўная дызель-генератарная станцыя

Крыніца: БелТА

На пляцоўку першага энергаблока БелАЭС дастаўлена перасоўная дызель-генератарная станцыя, паведаміла БЕЛТА прэс-сакратар Міністэрства энергетыкі Вольга Казловіч.

"У адпаведнасці з рэкамендацыямі МАГАТЭ, а таксама Нацыянальным планам дзеянняў па выніках стрэс-тэстаў Беларускай атамнай электрастанцыі для павышэння яе бяспекі на пляцоўку першага энергаблока дастаўлена перасоўная дызель-генератарная станцыя", - паведаміла Вольга Казловіч.

Праектам АЭС вызначаны тэхнічныя рашэнні па падключэнні рэзервовай дызель-генератарнай станцыі ў выпадку неабходнасці. "У перыяд эксплуатацыі першага энергаблока БелАЭС дызель-генератарная станцыя будзе знаходзіцца ў стане пастаяннага дзяжурства і , калі такая неабходнасць узнікне, - забяспечыць працу тэхналагічнага абсталявання сістэм бяспекі першага энергаблока", - патлумачыла прэс-сакратар.

Паводле яе слоў, у цяперашні час на першым энергаблоку праводзіцца ўвесь неабходны комплекс работ па падрыхтоўцы да этапу фізпуску.

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце паблізу Астраўца (Гродзенская вобласць). Генеральным падрадчыкам выступае інжынірынгавы дывізіён дзяржкарпарацыі "Расатам". Увод першага энергаблока запланаваны ў 2020 годзе, другога - у 2021-м.

Апошняя змена 12.06.2020
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы