Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Рэспубліка Беларусь, 231220, Гродзенская вобласць, Астравецкі р-н,

Варнянскі с/с, 2/7, адміністрацыйна-лабараторна-бытавы корпус (00UYA)

Е-mail: belaes@belaes.by

Інфармацыйны цэнтр АЭС: ic@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

Інфармацыйны цэнтр АЭС: +375 1591 46 605

Закупкі: +375 (1591) 4-67-19, +375 (1591) 4-67-34

13.01.2020

Беларуская АЭС ўвайшла ў склад «Белэнерга»

Крыніца: БелТА

Беларуская АЭС з 1 студзеня 2020 года ўваходзіць у склад ДВА «Белэнерга», паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе «Белэнерга».

«Такое рашэнне дасць магчымасць выбудоўваць і паводзіць у энергасістэме адзіную тэхнічную палітыку ў сферы генерацыі электрычнай энергіі», - адзначылі ў «Белэнерга».

У адпаведнасці з планам мерапрыемстваў па ўдасканаленні структуры кіравання арганізацыямі ў сістэме Міністэрства энергетыкі адбыліся і іншыя змены.

Так, з 1 красавіка 2019 года пачала працу дзяржустанова «Дзяржаўны энергетычны і газавы нагляд». Пераўтварэнне дазволіла аддзяліць гаспадарчыя функцыі (ДВА «Белэнерга») ад наглядных (Дзяржэнергагазнагляд). 17 снежня 2019 года Міністэрства эканомікі выдала пасведчанне аб рэгістрацыі «Белэнергабуд холдынг», у гаспадарчае вядзенне якога перададзены акцыі ААТ «Белэлектрамантажналадка», ААТ «Белэнергасувязь», ААТ «Белсельэлектрасеткабуд», ААТ «Белэнергаабарона», ААТ «Западэлектрасецьбуд».

Да 31 снежня 2019 года завяршылася праца па далучэнні РУП «ОДУ» да «Белэнерга». З 3 студзеня 2020 года РУП «ОДУ» выключана з Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў з перадачай усіх правоў і абавязкаў у ДВА«Белэнерга».

«Рэалізацыя структурных пераўтварэнняў дасць магчымасць павысіць эфектыўнасць кіравання арганізацыямі, якія ўваходзяць у склад ДВА «Белэнерга», - адзначылі ў прэс-службе.

Апошняя змена 13.01.2020
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы