Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Рэспубліка Беларусь, 231220, Гродзенская вобласць, Астравецкі р-н,

Варнянскі с/с, 2/7, адміністрацыйна-лабараторна-бытавы корпус (00UYA)

Е-mail: belaes@belaes.by

Інфармацыйны цэнтр АЭС: ic@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

Інфармацыйны цэнтр АЭС: +375 1591 46 605

Закупкі: +375 (1591) 4-67-19, +375 (1591) 4-67-34

09.12.2019

Які Кубак выйгралі баскетбалісты Беларускай АЭС

Крыніца: «Астравецкая праўда»

Першынство абласнога баскетбольнага турніру «Кубак энергетыкаў» на прызы абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў энергетыкі, газавай і паліўнай прамысловасці аспрэчвалі дванаццаць каманд, якія былі разбіты на тры групы.

Каманда Беларускай АЭС, пазалеташняй чэмпіёны турніру, у мінулым годзе атрымала хваравітую поўху, спыніўшыся ў двух кроках ад п'едэстала. Сёлета астравецкія баскетбалісты былі настроеныя толькі на перамогу - і прадэманстравалі гэта на гульнявой пляцоўцы. Спачатку атамшчыкі разрабіліся з супернікамі па групе, выйграўшы ў каманды Ваўкавыскіх электрычных сетак 35:8 і адолеўшы праціўнікаў з апарата кіравання РУП «Гроднаэнерга» 29:18.

У паўфінале Астраўцы працягнулі ўпэўненую барацьбу і не пакінулі шанцаў гульцам Лідскіх цеплавых сетак, выйграўшы з лікам 33:24.

Напружаным аказаўся фінал спаборніцтва, бо баскетбалісты з Гродзенскіх электрычных сетак апынуліся моцнымі і ўпартымі супернікамі. І ўсё ж на апошніх хвілінах каманда Беларускай АЭС змагла вырваць у іх перамогу 31:27 – і стала чэмпіёнам.

Найлепшым гульцом турніру быў прызнаны Уладзімір Яновіч, дапамагалі яму Аляксей Чаркас, Антон Касцюкоў, Алег Гейба, Яўген Міцкевіч, Андрэй Мядзведзеў, Сцяпан Машлякевіч, Аляксандр Даўгапалец і Уладзімір Ташчан.

Апошняя змена 09.12.2019
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы