Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Рэспубліка Беларусь, 231220, Гродзенская вобласць, Астравецкі р-н,

Варнянскі с/с, 2/7, адміністрацыйна-лабараторна-бытавы корпус (00UYA)

Е-mail: belaes@belaes.by

Інфармацыйны цэнтр АЭС: ic@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

Інфармацыйны цэнтр АЭС: +375 1591 46 605

Закупкі: +375 (1591) 4-67-19, +375 (1591) 4-67-34

11.03.2019

Чым займаюцца дзяўчаты ў рэактарным цэху?

Крыніца: Газета "Астравецкая праўда"

Святлана Лебедзева, вядучы інжынер рэактарнага цэха Беларускай АЭС

– І чаму вы вырашылі, што інжынер – нежаночая прафесія? Нічога незвычайнага ў ёй няма – яна настолькі жаночая, наколькі і мужчынская.

Я, як і патрабуецца інжынеру, у асноўным працую з дакументамі. Думаю, сакрэт «мужчынскасці» маёй прафесіі хаваецца ў словазлучэнні «рэактарны цэх»: усё, што з ім звязана, лічыцца мужчынскай справай. Аднак, як паказвае вопыт, мужчыны добра працуюць там, дзе патрэбна фізічная сіла, з паперамі лепш спраўляюцца жанчыны. Да слова, на кожнай атамнай станцыі абавязкова ёсць жанчына-інжынер, Астравецкая – не выключэнне. У нашым рэактарным цэху, акрамя мяне, працуе яшчэ адзін інжынер «у спадніцы».

На цяперашні час я правяраю дакументацыю па мантажы абсталявання, курырую работу па яго рэгістрацыі – гэта, паверце, велізарны аб’ём работы.

Пасля запуску рэактара пачнуцца планава-папе­раджальныя работы, падчас якіх давядзецца праводзіць тэхагляды абсталявання.
Прафесія інжынера патрабуе быць у першую чаргу уважлівым, да малейшай дробязі ведаць нарматыўныя дакументы. А гэта асаблівасць, на мой погляд, больш уласцівая менавіта жанчынам. Адно што інжынерам па эксплуатацыі абсталявання таго ж рэактарнагя цэха нам наўрад ці давядзецца працаваць – для гэтага трэба мець вялікую фізічную сілу.

Мне часта даводзіцца спраўляцца з вялікім аб’ёмам работы ў кароткія тэрміны, але яе якасць ад гэтага не павінна знізіцца. Таму раблю ўсё акуратна. Увогуле я вельмі патрабавальная і не люблю, калі трэба мяняць схему работы. Мне падабаецца працаваць з нестандартнымі сітуацыямі, раскручваць праблему, спрабаваць зразумець яе сутнасць. Кажуць, што прафесія накладвае адбітак на характар чалавека. У мяне наадварот: я заўсёды была патрабавальнай, акуратнай і адказнай – гэтыя якасці мне вельмі дапамагаюць у рабоце.

Ведаеце, як я прыйшла ў прафесію, якой спачатку баялася, – так, мяне, як і многіх дзяўчат, спачатку палохала слова «інжынер»? Праз фізічны факультэт Белдзяржуніверсітэта. Яшчэ не закончыўся першы год вучобы, як я зразумела: працаваць з дзецьмі не змагу, мне па душы індывідуальная работа. Ядзерныя рэактары выбрала таму, што гэта нестандартная для жанчыны сфера – а я з дзяцінства цягнулася да «хлапечых» гульняў: то нешта майстравала з канструктара, потым стала разбірать старыя тэлевізары… (Смяецца) Ну а закончылася ўсё рэактарным цэхам!

Апошняя змена 11.03.2019
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы