Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Рэспубліка Беларусь, 231220, Гродзенская вобласць, Астравецкі р-н,

Варнянскі с/с, 2/7, адміністрацыйна-лабараторна-бытавы корпус (00UYA)

Е-mail: belaes@belaes.by

Інфармацыйны цэнтр АЭС: ic@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

Інфармацыйны цэнтр АЭС: +375 1591 46 605

Закупкі: +375 (1591) 4-67-19, +375 (1591) 4-67-34

25.02.2019

На Новаваронежскай АЭС прайшлі практыку будучыя Беларускія атамшчыкі

Крыніца: Новаваронежская АЭС

З 11 па 22 лютага 2019 года студэнты V курса беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта (БНТУ), якія навучаюцца па спецыяльнасці «Паратурбінныя ўстаноўкі атамных электрычных станцый» праходзілі пераддыпломную практыку на Новаваронежскай АЭС.

У рамках супрацоўніцтва БНТУ з Новаваронежскай АЭС будучыя беларускія атамшчыкі прыязджаюць у Новаваронеж пяты год запар. Яны знаёмяцца з асаблівасцямі эксплуатацыі энергаблокаў з рэактарамі ВВЭР, наведваюць асноўныя структурныя падраздзяленні атамнай станцыі, вывучаюць геаграфію прамысловай пляцоўкі АЭС расiйскага дызайну. Большасць са студэнтаў ужо праходзілі практыку на атамных станцыях, навучаючыся на IV курсе.

«Добразычлівасць, высокі прафесіяналізм спецыялістаў Новаваронежскай АЭС і ўменне ясна выкласці інфармацыю спрыяюць замацаванню таго тэарэтычнага матэрыялу, які мы атрымалі ў вну. Ступень карыснасці практыкі вельмі вялікая. Яна дазволіла нам пазнаёміцца не толькі з расійскімі атамнымі энергаблокамі, але і з арганізацыяй працы на абсталяванні. Атрыманыя на Новаваронежскай АЭС веды стануць для нас, студэнтаў-атамшчыкаў Беларускай Рэспублікі, першым крокам на шляху рэалізацыі прафесійных мэтаў» - падзяліўся сваімі ўражаннямі студэнт БНТУ Антон Шэшка, студэнт 5 курса энергетычнага факультэта БНТУ.

Беларуская АЭС будуецца ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці. Яна будзе складацца з двух энергаблокаў сумарнай магутнасцю да 2,4 тыс. МВт. Для будаўніцтва першай АЭС у Рэспубліцы Беларусь выбраны расійскі праект з рэактарамі ВВЭР-1200 пакалення 3+.

Апошняя змена 25.02.2019
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы