"У сусветнай практыцы звычайна паліва пастаўляецца за месяц-паўтара да аперацыі фізпуску рэактара. Паліва падрыхтавана, але яго пастаўка - не самамэта. Думаю, летам мы яго завязем, канкрэтная дата будзе вызначана па меры неабходнасці. Калі ацэньваць па цяперашняй ступені гатоўнасці, гэта можа адбыцца ў канцы траўня-чэрвені, як плануе генпадрадчык", - адзначыў Міхаіл Міхадзюк.
Паводле слоў намесніка міністра, сёння да завозу паліва падрыхтавана ўся асноўная інфраструктура - чыгуначныя і аўтамабільныя маршруты, станцыі перагрузкі, падрыхтавана памяшканне для захоўвання ядзернага паліва. На стадыі завяршэння аперацыі па забеспячэнні фізічнай абароны паліва на пляцоўцы атамнай станцыі. "Мы да прыёмкі паліва ў высокай ступені гатоўнасці, але завязем у тыя тэрміны, як гэта адбываецца і ў сусветнай практыцы", - канстатаваў Міхаіл Міхадзюк.
Пасля завозу паліва на станцыі арганізуецца больш жорсткі рэжым аховы станцыі і допуску ў асобныя памяшканні будаўнікоў, мантажнікаў, наладчыкаў. "Трэба разумець, што з улікам больш жорсткага рэжыму зменшаць тэмп наладачных работ, якія яшчэ трэба праводзіць на станцыі. Таму мы завязем паліва, калі яно будзе запатрабавана", - рэзюмаваў намеснік міністра.
Як паведамлялася, партыя ядзернага паліва для пачатковай загрузкі ў рэактар для першага энергаблока БелАЭС выраблена на Новасібірскiм заводзе хiмканцэнтратаў (уваходзіць у паліўную кампанію Расатама "ТВЭЛ"). У гэтай партыi 163 цеплавыдзяляльныя зборкі прызначаныя для пачатковай загрузкі ў рэактар, астатнія 17 штук будуць пастаўлены ў рэзерв.
Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце паблізу Астраўца (Гродзенская вобласць). Першы энергаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю у 2019 годзе, другі - у 2020 годзе.