Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Пляцоўка будаўніцтва атамнай электрастанцыі,

231201, г. Астравец, Гродзенская вобласць

Е-mail: belaes@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

19.02.2019

Супрацоўнік беларускай АЭС перамог у конкурсе патрыятычнай песні

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

«Конкурс патрыятычнай песні» ў календары культурных мерапрыемстваў Астравецкага раёна займае асаблівае месца. Гэта не толькі агляд лепшых прадстаўнікоў вакальнага жанру Астравеччыны, але і музычнае ўвасабленне любові да Радзімы.

З нядаўняга часу пастаяннымі ўдзельнікамі конкурсу сталі супрацоўнікі беларускай атамнай электрастанцыі.

У Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў кінаканцэртная зала «Астравец» сабрала лепшых вакалістаў амаль з дваццаці прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў адукацыі Астравецкага раёна. Са сцэны гучалі самыя розныя музычныя кампазіцыі: ад песень ваенных гадоў да твораў сучасных кампазітараў.

Выбар лепшага з лепшых апынуўся няпростай задачай для членаў журы. Прыемна, што ў канчатковым выніку яго сімпатыі апынуліся на баку ўдзельніка з беларускай АЭС, супрацоўніка хімічнага цэха Аляксандра Кардэля, які прадставіў на суд гледачоў знакамітую «Смуглянку» і заваяваў першае месца ва ўзроставай катэгорыі ад 18 да 35 гадоў. Аляксандр - ураджэнец Смаргоні. Характэрна, што музычнай адукацыі ў яго няма. Аднак гэта не перашкодзіла музычнай кар'еры Аляксандра ў якасці вакаліста ансамбля «Ферцiнка», з якім ён аб'ездзіў ледзь не ўсю Беларусь.

Спадзяемся, праца на адказным прадпрыемстве не перашкодзіць творчасці Аляксандра Кардэля і мы яшчэ не раз пачуем пра новыя перамогі таленавітага маладога чалавека.

Апошняя змена 19.02.2019
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы