Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Рэспубліка Беларусь, 231220, Гродзенская вобласць, Астравецкі р-н,

Варнянскі с/с, 2/7, адміністрацыйна-лабараторна-бытавы корпус (00UYA)

Е-mail: belaes@belaes.by

Інфармацыйны цэнтр АЭС: ic@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

Інфармацыйны цэнтр АЭС: +375 1591 46 605

Закупкі: +375 (1591) 4-67-19, +375 (1591) 4-67-34

26.12.2018

На беларускай АЭС адзначылі Дзень энергетыка

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

22 снежня 2018 г. у кінаканцэртнай зале «Астравец» адбыўся ўрачысты сход працоўнага калектыву дзяржаўнага прадпрыемства «Беларуская АЭС», прысвечаны Дню Энергетыка.

Па традыцыі, мерапрыемства адкрыў генеральны дырэктар прадпрыемства Міхаіл Васільевіч Філімонаў. Кіраўнік падвёў асноўныя вынікі працы калектыву ў адыходзячым годзе і пазначыў вытворчыя задачы прадпрыемства на 2019 год.

З прывітальнай прамовай да супрацоўнікаў Беларускай АЭС звярнуўся старшыня Астравецкага раённага выканаўчага камітэта Ігар Яраслававіч Шалудзін.

Ад імя раённай арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь", з прафесійным святам працоўны калектыў Беларускай АЭС павіншавала Ірына Фёдараўна Раткевіч.

Вялікая група супрацоўнікаў была ўзнагароджана ганаровымі граматамі і падзякамі Астравецкага раённага выканаўчага камітэта, Астравецкага раённага Савета дэпутатаў, раённай арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь" і дзяржаўнага прадпрыемства "Беларуская АЭС".

За шматгадовую і добрасумленную працу ў энергасістэме краіны Ганаровай граматай Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь быў удастоены намеснік начальніка ўпраўлення капітальнага будаўніцтва Г. К. Клімовіч.

Таксама былі падведзены вынікі 2-й спартакіяды работнікаў Беларускай АЭС. Трэцяе месца занялі спартсмены вучэбна-трэніровачнага цэнтра АЭС. Другое месца ў 2018 годзе заваявала каманда турбіннага цэха. А кубак за 1-е месца быў уручаны спартсменам рэактарнага цэха. Узнагароды пераможцам уручыла старшыня прафсаюзнага камітэта прадпрыемства Нэлі Францаўна Лявіцкая.

Па завяршэнні ўрачыстай часткі мерапрыемства адбыўся святочны канцэрт, другі год запар падрыхтаваны ўласнымі сіламі маладога і творчага калектыву Беларускай АЭС.

Апошняя змена 26.12.2018
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы