Надрукаваць гэтую старонку
07.06.2017

Чарговы кубак Беларускай АЭС

Крыніца:
На футбольным комплексе «Нёман» у Гродна прайшоў галіновы турнір на Кубак па міні-футболе сярод энергетыкаў вобласці, у якім прыняла ўдзел каманда Беларускай АЭС.
Галіновы турнір на Кубак па міні-футболе сярод энергетыкаў вобласці Галіновы турнір на Кубак па міні-футболе сярод энергетыкаў вобласці В. Матвiйчук, Беларуская АЭС

Першы паядынак супраць каманды Гродзенскіх электрычных сетак скончыўся з лікам 3:1 на карысць атамнай электрастанцыі. Наступнага апанента, Лідскія электрычныя сеткі, каманда Беларускай АЭС перамагла з лікам 3:0, чым забяспечыла сабе выхад у паўфінал.

У фінал турніру каманда астравецкіх атамшчыкаў прайшла, абыграўшы каманду Гродзенскай ЦЭЦ-2. У вырашальнай гульні нашу каманду чакаў дзесяціразовы пераможца галіновага турніру па міні-футболе – Гродзенскія цеплавыя сеткі. Тым не менш, у нашы вароты трапіў толькі адзін мяч. Вынік – 0:1 і другое месца ў турніры.
Апошняя змена 07.06.2017

Падобныя матэрыялы