"Праектная дакументацыя па будаўніцтве Беларускай АЭС праходзіла дзяржаўную экалагічную экспертызу, было атрымана станоўчае заключэнне. Пры правядзенні праектна-пошукавых работ ацанілі ўздзеянне на навакольнае асяроддзе, правялі ўсе неабходныя даследаванні і працэдуры, - падкрэсліў Васіль Каваленка. - Беларусь як ніякая іншая краіна зацікаўлена ў бяспецы і надзейнасці працы атамнай электрастанцыі".