Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Пляцоўка будаўніцтва атамнай электрастанцыі,

231201, г. Астравец, Гродзенская вобласць

Е-mail: belaes@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

21.12.2023

Каранкевіч: Беларусь можа стаць адным з сусветных лідараў па долі атамнай генерацыі ў энергабалансе

Крыніца: БЕЛТА

Доля электраэнергіі, што выпрацоўваецца БелАЭС, ужо перавышае чвэрць аб'ёму яе вытворчасці ў краіне. І будзе расці. Беларусь у перспектыве можа стаць адным з сусветных лідараў па ўзроўні атамнай генерацыі ў агульным энергабалансе. У эканоміках толькі пяці краін свету энергія ад АЭС перавышае 40 працэнтаў у агульнай выпрацоўцы. Пра гэта ў інтэрв'ю часопісу «Эканоміка Беларусі» расказаў міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч.

Беларусь стала першай замежнай пляцоўкай, дзе дзяржкарпарацыя «Расатам» пабудавала атамную станцыю з вода-вадзянымі рэактарамі (ВВЭР) пакалення 3+ з павышанымі характарыстыкамі бяспекі. Па рэферэнтным праекце пабудаваны атамныя энергаблокі ў Расіі, плануюцца да ўводу ў Егіпце, Турцыі, Венгрыі, Бангладэш.

«Мірны атам забяспечвае вытворчасць больш як 10 працэнтаў электраэнергіі ў свеце. Усяго эксплуатуецца каля 440 энергаблокаў. Толькі ў мінулым годзе запусцілі 6 новых рэактараў. Паводле апошняга прагнозу МАГАТЭ, да 2050-га магутнасць АЭС у свеце вырасце больш як у два разы, да 890 ГВт, - удакладніў Віктар Каранкевіч. - Аб намерах пабудаваць АЭС заявілі Балгарыя, Латвія, Польшча, Францыя, Чэхія, Швейцарыя і іншыя. Зусім нядаўна 12 еўрапейскіх дзяржаў выступілі з ініцыятывай стварыць прамысловы альянс для зацікаўленых у малых модульных ядзерных рэактарах».

Крынiца

Апошняя змена 21.12.2023
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы