Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Пляцоўка будаўніцтва атамнай электрастанцыі,

231201, г. Астравец, Гродзенская вобласць

Е-mail: belaes@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

01.06.2021

Добраахвотная пажарная дружына Беларускай АЭС - у ліку лепшых!

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Адначасова са спаборніцтвамі санітарных дружын, 28 мая 2021 года на гарадскім стадыёне Астраўца, прайшлі раённыя спаборніцтвы фарміраванняў грамадзянскай абароны, за званне лепшай добраахвотнай пажарнай змагаліся дружыны.

У саставы 9 каманд прадпрыемстваў і арганізацый Астравецкага раёна ўваходзілі выключна мужчыны. Добраахвотным пажарным дружынам трэба было паказаць сваю фізічную падрыхтоўку, уменне абыходзiцца з пажарным інвентаром і абсталяваннем у вельмі няпростых умовах пераадолення 100-метровай паласы з перашкодамі, пажарнай эстафеце, баявым разгортванні ад мотапомпы.

Гонар Беларускай АЭС абаранялі вогнеборцы пад кіраўніцтвам Сяргея Золава, вядучага інжынера па пажарнай бяспецы групы кантролю бяспекі аддзела тэхнічнай інспекцыі.

Па выніках спаборніцтваў каманда прадпрыемства заняла тры прызавыя месцы. Два другіх у камандным і асабістым (Руслан Малыхiн) заліках за пераадоленне 100-метровай паласы з перашкодамі.  А таксама, 3-е месца ў баявым разгортванні ад мотапомпы. Як вынік - 3-е агульнакаманднае месца ў намінацыі «Лепшая lобраахвотная пажарная дружына Астравецкага раёна».

Віншуем, так трымаць, жадаем новых перамог!

Апошняя змена 01.06.2021
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы