Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Пляцоўка будаўніцтва атамнай электрастанцыі,

231201, г. Астравец, Гродзенская вобласць

Е-mail: belaes@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

15.05.2021

Віншаванне Міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь В. М. Каранкевіча з 90-годдзем беларускай энергасістэмы

Крыніца: Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь

Паважаныя работнікі і ветэраны энергетычнай галіны! Дарагія сябры!

Ад імя Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь і ад сябе асабіста віншую вас са знамянальнай падзеяй - 90-годдзем беларускай энергасістэмы!

Гісторыя развіцця галіны непарыўна звязана з развіццём нашай краіны, умацаваннем яе эканамічнага, вытворча-тэхналагічнага і інавацыйнага патэнцыялу. Склаліся шматгадовыя традыцыі, багаты вопыт і высокакваліфікаваныя кадры арганізацый энергетычнага комплексу дазваляюць эфектыўна вырашаць важнейшыя задачы па надзейным і бесперабойным энергазабеспячэннi рэальнага сектара эканомікі і насельніцтва. Галіна ўносіць важкі ўклад ва ўмацаванне энергетычнай бяспекі нашай дзяржавы, стварае надзейную базу для развіцця нацыянальнай эканомікі.

У адпаведнасці з даручэннямі Кіраўніка дзяржавы ў краіне на сістэмнай аснове ажыццяўляецца мадэрнізацыя асноўных вытворчых фондаў энергазабеспячальных арганізацый. Рэалізаваны маштабныя праекты па ўводзе новага і павышэнню эфектыўнасці дзеючага генерыруючага абсталявання, укараненню перадавых тэхналогій і інтэлектуальных сістэм кіравання ў газавай сферы і электраэнергетыцы. Вялікая праца праведзена для паспяховай інтэграцыі ў аб'яднаную энергасістэму Беларускай атамнай электрастанцыі. У бягучым годзе першы энергаблок БелАЭС будзе ўведзены ў прамысловую эксплуатацыю.

У бліжэйшыя гады нам трэба рэалізаваць не менш амбіцыйныя праекты: завяршыць будаўніцтва і ўвесці ў строй другі энергаблок атамнай станцыі, істотна нарасціць аб'ёмы рэканструкцыі ліній электраперадачы, працягнуць працу па цыфравізацыі электраэнергетычнага комплексу. Асаблівая ўвага будзе нададзена далейшаму павышэнню якасці прадстаўляемых насельніцтву паслуг. Стварэнне максімальна камфортных умоў для людзей, нашых спажыўцоў - адзін з найважнейшых прыярытэтаў у нашай працы.

Упэўнены, што вашы працавітасць, прафесіяналізм, глыбокія веды і мэтанакіраванасць дазволяць паспяхова справіцца з вырашэннем пастаўленых задач.

Асаблівыя словы падзякі хачу адрасаваць ветэранам галіны. Велізарную ролю ў развіцці энергетычнага комплексу гуляе пераемнасць пакаленняў энергетыкаў. Тая павага, з якой маладыя спецыялісты ставяцца да працы і багатага вопыту старэйшых калег, - шмат у чым ваша заслуга. Дзякуй вам за цяжкую працу, за веды, якія вы перадалі нашай моладзі, за моцныя сямейныя дынастыі.

Жадаю ўсім вам і вашым блізкім, паважаныя калегі, моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, аптымізму, новых поспехаў і дасягненняў у прафесійнай дзейнасці на карысць нашай роднай Беларусі!

Міністр энергетыкі
Рэспублікі Беларусь
В.М.Каранкевiч

Апошняя змена 15.05.2021
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы