Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Пляцоўка будаўніцтва атамнай электрастанцыі,

231201, г. Астравец, Гродзенская вобласць

Е-mail: belaes@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

23.04.2021

За бяспеку разам

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Для павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва, актывізацыі пажарна-прафілактычнай работы, аналізу яе эфектыўнасці і ацэнкі гатоўнасці тэрыторый да вясенне-летняга пажаранебяспечнага перыяду з 12 па 28 красавіка 2021 года праводзіцца рэспубліканская акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе «За бяспеку разам».

Асноўнай мэтай акцыі з'яўляецца зніжэнне колькасці пажараў, якія адбываюцца па прычыне невыканання грамадзянамі правілаў пажарнай бяспекі ў жылых будынках і збудаваннях, населеных пунктах і тэрыторыях, у тым ліку у сельскай мясцовасці, павышэнне інфармаванасці насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг у сферы забеспячэння пажарнай бяспекі, умацаванне правапарадку, папярэджанне правапарушэнняў, учыненых грамадзянамі ў стане алкагольнага ап'янення.

Удзельнічаюць 9 суб'ектаў прафілактыкі, сярод якіх РАНС, РАУС, сацабарона, ахова здароўя, адукацыя, ЖКГ і іншыя. Запланаваны сумесныя рэйды, абмен інфармацыяй, сустрэчы з працоўнымі калектывамі.

Астравецкі РАНС заклікае грамадзян актыўна падключацца да акцыі і паведамляць пра кватэры, якія прадстаўляюцца для распіцця спіртных напояў; пустуючых домаўладаннях, дзе збіраюцца асобы без пэўнага месца жыхарства, а таксама пра выпадкі парушэнняў правоў і інтарэсаў дзяцей і іншых правапарушэннях па нумарах 101, 102 або 112.

Таксама, Астравецкі РАНС нагадвае, што для правядзення абследавання супрацьпажарнага стану домаўладання (кватэры), работнікі Астравецкага раённага аддзела па НС правераць домаўладаннi і параяць магчымыя спосабы ліквідацыі выяўленых недахопаў.

Апошняя змена 23.04.2021
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы